Мірча I Стары

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мірча I Стары
рум.: Mircea cel Bătrân
Мірча I Стары
сцяг
Ваявода Валахіі
1386 — 1395
Папярэднік: Дан I
Пераемнік: Улад I Узурпатар
сцяг
Гаспадар Валахіі
1396 — 1418
Папярэднік: Улад I Узурпатар
Пераемнік: Міхаіл I
 
Дзейнасць: Прынц
Нараджэнне: 1355(1355)
Смерць: 1418(1418)
Пахаванне:
Род: Басарабы
Бацька: Раду I
Маці: Калініца
Жонка: Maria Tolmay[d]
Дзеці: Alexander I Aldea[d], Michael I of Wallachia[d], Radu II of Wallachia[d] і Vlad II Dracul[d]

Мірча I Стары (рум.: Mircea cel Bătrân; 1355 — 1418) — валашскі ваявода, а затым — гаспадар Валахіі (1386—1395, 1396—1418).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Мірча нарадзіўся ў арыстакратычнай сям'і, яго бацькам быў ваявода Раду I, а маці — Калініца, якая таксама паходзіла са знатнай сям'і. З 1386 года ён становіцца кіраўніком княства Валахія.

Праводзіў актыўную палітычную і эканамічную дзейнасць, накіраваную на ўмацаванне пазіцый яго дзяржавы. У гады кіравання Мірчы Старога Валахія дасягнула свайго найбольшага пашырэння; яе межы праходзілі па рацэ Олт на поўначы, па Дунаі на поўдні, і ад дунайскага клама (Жалезных варотаў) на захадзе — да Чорнага мора на ўсходзе. Ён здолеў значна павялічыць даходы краіны і пачаў чаканку валашскай сярэбранай манеты, якая ўвайшла ў абарот не толькі на радзіме, але і ў суседніх краінах. Мірча пацвердзіў прывілеі, падараваныя яго папярэднікамі гораду Брашоў, а таксама стварыў спрыяльныя ўмовы для дзейнасці ў Валахіі купцоў з Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага. Дзякуючы ўсяму гэтаму Мірча Стары здолеў павялічыць і лепш аснасціць сваё войска, умацаваць дунайскі крэпасці. Падтрымліваў дзейнасць праваслаўнай царквы.

У сваёй знешняй палітыцы Мірча Стары кіраваўся ў першую чаргу папярэджаннем турэцкай небяспекі і ў сувязі з гэтым заключыў палітычныя саюзы з хрысціянскімі царамі Еўропы. Так, пры пасродніцтве цара Малдавіі Пятра Мушата, Мірча Стары заключае ў 1389 годзе дагавор аб узаемадапамозе з польскім каралём Уладзіславам II Ягайлам. Гэты пакт быў падоўжаны ў 1404 і 1410 гадах. Ён знаходзіўся таксама ў саюзных і сяброўскіх адносінах з імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі і венгерскім каралём Жыгімонтам Люксембургам.

З-за таго, што Мірча Стары падтрымліваў супраціўленне балгараў і грэкаў на поўдзень ад Дуная асманскаму нашэсцю, у 1394 годзе асманская армія колькасцю ў 40 тысяч воінаў пад правадырствам султана Баязіда I, якую суправаджалі васальныя атрады з Сербіі, перайшла Дунай і ўварвалася ў Валахію. Мірча Стары на чале свайго 10-тысячнай войска не мог супрацьстаяць значна большым сілам праціўніка, і развязаў у сваёй краіне партызанскую вайну супраць захопнікаў, дзейнічаючы з засад, знішчаючы тылы і фуражыраў праціўніка, імкнучыся выклікаць голад у турэцкай арміі. 10 кастрычніка 1394 года (паводле іншых звестак — 17 мая 1395 года) адбылася вырашальная бітва пры Равінэ, пасля якой туркам прыйшлося пакінуць Валахію. Пасля гэтага Мірча Стары, пры дапамозе караля Жыгімонта, здолеў ліквідаваць пагрозу з боку турэцкага стаўленіка на прастол Валахіі Улада.

Пячатка Мірчы I Старога (1390)

У 1396 годзе Мірча Стары ўдзельнічае на баку венграў у крыжовым паходзе супраць туркаў, які скончыўся паражэннем крыжакоў 25 верасня пад балгарскім горадам Нікопал. У 1397 і 1400 гадах Мірча паспяхова адбіваў набегі туркаў на сваю краіну. Пасля разгрому туркаў войскамі Тамерлана ў 1402 годзе ў бітве пры Ангоры ў Асманскай дзяржаве пачынаецца перыяд міжусобіц і барацьбы за ўладу. Мірча сумесна з венграмі выкарыстоўваюць яго для арганізацыі новага крыжовага паходу супраць асманаў. У 1404 годзе ён вяртае ў склад Валахіі Дабруджу. Мірча таксама ўмешваецца ў барацьбу прэтэндэнтаў на султанскі прастол і падтрымлівае ў ёй Мусу, на некаторы час які здолеў стаць султанам.

Валахія ў кіраванне Мірчы Старога (1406)

Мірча Стары быў вядомым заступнікам мастацтваў, займаўся будаўніцтвам (у прыватнасці, па яго загадзе быў узведзены манументальны будынак манастыра Козія, створанага па ўзоры Крушавацкага сабора ў Сербіі). У канцы свайго кіравання Мірча Стары быў вымушаны падпісаць з туркамі дагавор, паводле якога тыя прызнавалі незалежнасць Валахіі за выплату ім штогод 3 тысяч залатых.

Вобраз у мастацтве[правіць | правіць зыходнік]

У 1989 г. у Румыніі быў зняты гістарычны фільм «Мірча», дзе апавядаецца пра жыццё Мірчы I Старога. Акрамя таго ў фільме паказаны яго ўнук Улад у дзяцінстве, будучы гаспадар Валахіі Улад III Цэпеш. У СССР гэты фільм выйшаў пад назвай «Высакародная спадчына».

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

Імем Мірчы Старога (Mircea) названы навучальны парусны карабель сучасных румынскіх ВМС.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • P.P. Panaitescu, Mircea cel Bătrân, ediția a II-a, Editura Corint, București, 2000.
  • Constantin C. Giurescu, Istoria Românilor, Ed. All Educațional, București, 2003.
  • Nicolae Constantinescu, Mircea cel Bătrân, Ed. Militară, București, 1981.
  • V. Mărculeț, A.V. Ștefănescu, S. Ion, Gherghina Boda, G. Marcu, M. Chiriac, Elena-Gabriela Maximciuc, I. Mărculeț, S. Stoica, Dicționarul domnilor Țării Românești și ai Moldovei, Ed. Meronia, București, 2009.
  • Bogdan Petriceicu Hasdeu, Istoria critică a românilor, vol. I, București, 1875.
  • A. D. Xenopol, Istoria românilor din Dacia Traiană, vol. I, Iași, 1889.
  • Nicolae Iorga, Studii și documente cu privire la istoria românilor, vol. III, București, 1901.
  • Dan Cernovodeanu, Știința și arta heraldică în România, Ed. Științifică și Enciclopedică, București, 1977

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Stema Tarii Romanesti II.jpg Кіраўнікі Княствы Валахія
Папярэднік:
1. Дан I
2. Улад I Узурпатар
Гаспадар Валахіі
1386 — 1395
1396 — 1418
Пераемнік:
1. Улад I Узурпатар
2. Міхаіл I