Мірэй Мацьё
Мірэй Мацьё Mireille Mathieu | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 22 ліпеня 1946 (74 гады) |
Месца нараджэння | Авіньён, Францыя |
Краіна |
![]() |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | |
Інструменты | голас[d] |
Жанры | шансон, поп-музыка |
Лэйблы | Barclay, Ariola, Columbia |
Узнагароды | |
www.MireilleMathieu.com | |
![]() |
Мірэй Мацьё (фр.: Mireille Mathieu; 22 ліпеня 1946, Авіньён) — французская спявачка.
Міжнародны поспех[правіць | правіць зыходнік]
Мірэй Мацьё становіцца «паслом французскай песні». Прадаўшы больш за 100 мільёнаў пласцінак па ўсім свеце і маючы рэпертуар, які складаецца больш чым з 1000 песень на французскай, нямецкай, англійскай, італьянскай, іспанскай, правансальскай, каталонскай, японскай, кітайскай, рускай і фінскай мовах, яна спявала перад самай рознай публікай, у многіх краінах. Мірэй была першым заходнім выканаўцам, які даў канцэрт у Кітаі.
З пачатку 1970-х гадоў Мацьё зусім не выступала ў Францыі, вярнуўшыся на сцэну «Алімпіі» толькі ў канцы 1985; наступныя вялікія канцэрты спявачкі адбыліся пяць гадоў пазней у Палацы Кангрэсаў па запрашэнні прэзідэнта краіны Франсуа Мітэрана. У 1990-х выйшлі альбом-прысвячэнне Эдзіт Піяф (1993) і «Vous lui direz …» (1996).
У яе рэпертуары прысутнічалі як песні вядомых французскіх аўтараў — П'ера Дэланаэ, Шарля Азнавура, Лемеля, Рэво — так і сусветныя хіты.
У 1978 годзе Мірэй Мацьё была абраная прататыпам нацыянальнага сімвала Францыі — Марыяны.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мірэй Мацьё
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Нарадзіліся 22 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1946 годзе
- Нарадзіліся ў Авіньёне
- Спевакі і спявачкі паводле алфавіта
- Спевакі і спявачкі Францыі
- Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры ордэна Дружбы (Расія)
- Узнагароджаныя медалём «Доблесць і адвага», СКП Расіі
- Шансанье