Міса (паста)
Выгляд
| Міса | |
|---|---|
| яп.: 味噌 | |
| | |
| Уваходзіць у нацыянальныя кухні | |
| Японская кухня | |
| Краіна паходжання | Японія |
| Час з’яўлення | VIII стагоддзе |
| Кампаненты | |
| Асноўныя | рысавы аспергіл, вада і соль |
| Падача | |
| Тып стравы | запраўка |
| Роднасныя стравы | |
| Падобныя | doubanjiang[d], tương[d] і doenjang[d] |
| Харчовая якасць | |
| Каларыйнасць: | 199 |
| Бялкі: | 11 |
| Тлушч: | 6 |
| Вугляводы: | 26 |
Міса — густая паста, вырабленая шляхам закісання соевых бабоў з дапамогай цвільных грыбоў віду рысавы аспергіл.
Спачатку вараныя соевыя бабы змешваюць з грыбком рысавага аспергілу. Пры гэтым, дадаюць рыс і салёную ваду. Атрыманую сумесь пакідаюць закісаць ад 2-х месяцаў да 2-х гадоў. Вылучаюць 3 віды стравы паводле дадатку:
- Белая. Дадаецца белы рыс. Мае параўнальна кароткі час закісання. Валодае мяккім смакам.
- Жоўтая (карычневая). Дадаюць пшаніцу або ячмень. Мае найбольш выразны смак.
- Чырвоная. Гатуюць з уласна соевых бабоў. Бродзіць найдаўжэй. Мае найбольш салёны смак[1].
-
Чырвоная міса (2022 год)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Юлія Ваўчок. Соя — «каралева пратэіну». Партал «Слушна» (2 лістапада 2022). Праверана 7 лістапада 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Міса (паста)