Місумальпан
Выгляд
| Місумальпан | |
|---|---|
| Таксон | сям'я |
| Прарадзіма | Цэнтральная Амерыка |
| Статус | агульнапрызнаны |
| Арэал | Цэнтральная Амерыка |
| Колькасць носьбітаў | каля 240 тыс. |
| Класіфікацыя | |
| Катэгорыя | індзейскія мовы |
| Склад | |
| міскіта і сумальпан/ульва | |
| Коды моўнай групы | |
| ISO 639-2 | — |
| ISO 639-5 | — |
Місумальпан — сям’я індзейскіх моў Цэнтральнай Амерыкі. У нашы дні мовы місумальпан распаўсюджаны на карыбскім узбярэжжы Нікарагуа і Гандураса.
Упершыню вылучана нямецкім амерыканістам Вальтарам Леманам у 1920 годзе. Названа па першых складах моў міскіта, суму і матагальпа. Апошняя знікла ў XIX стагоддзі. Сучасныя даследчыкі асобна вылучаюць мову ульва, на якой размаўляе частка паўднёвых маянья.