Місісіпскі ўніверсітэт
Місісіпскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: University of Mississippi | |
Арыгінальная назва | англ.: University of Mississippi |
Дэвіз | лац.: Pro scientia et sapientia |
Заснаваны | 1844 |
Тып | класічны ўніверсітэт |
Студэнты | 21 014[1] і 19 515[2] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Оксфард, Місісіпі, ЗША |
Узнагароды |
Сярэбранае кавадла[d] (2014) |
Сайт | olemiss.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Місісіпскі ўніверсітэт (англ.: University of Mississippi) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца каля горада Оксфард у штаце Місісіпі.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Гэта старэйшы дзяржаўны ўніверсітэт штата і самы вялікі па колькасці студэнтаў.
24 лютага 1844 года заканадаўчы сход штата Місісіпі заснаваў універсітэт, і праз чатыры гады ён прыняў першыя 80 студэнтаў.
Падчас Грамадзянскай вайны ўніверсітэт дзейнічаў як шпіталь Канфедэрацыі і ледзь пазбег разбурэння войскамі генерала Гранта.
У 1962 годзе падчас руху за грамадзянскія правы ва універсітэцкім кампусе адбыліся расавыя бунты, калі прыхільнікі сегрэгацыі спрабавалі перашкодзіць залічэнню афраамерыканскага студэнта Джэймса Мэрэдыта.
Універсітэт цесна звязаны з пісьменнікам Уільямам Фолкнерам і кіруе яго былым домам, які разам з абсерваторыяй Барнарда і гістарычным раёнам Лісэй-Серкл унесены ў Нацыянальны рэестр гістарычных месцаў ЗША.
Сёння ўніверсітэт кіруе адзіным у ЗША заводам па вытворчасці канабіса, зацверджаным Упраўленнем па кантролі за харчовымі прадуктамі і лекамі ЗША.
Яго медыцынскі цэнтр правёў першую перасадку лёгкіх і сэрца ад жывёлы да чалавека.
Сярод выпускнікоў і выкладчыкаў універсітэта 10 губернатараў штатаў, 5 сенатараў ЗША, кіраўнікі урада і лаўрэаты Нобелеўскай прэміі. Іншыя выпускнікі атрымалі такія ўзнагароды, як Эмі, Грэмі і Пулітцэраўская прэмія.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Каледж вольных мастацтваў
- Школа права
- Школа інжынерыі
- Школа адукацыі
- Школа медыцыны
- Школа фармацыі
- Школа бізнес-адміністравання
- Школа журналістыкі і новых медыяў
- Школа медсястрынства
- Школа прафесій у галіне здароўя
- Школа стаматалогіі
- Школа бухгалтарскага ўліку
- Школа прыкладных навук
- Школа аспірантуры ў галіне медыцынскіх навук
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
- ↑ U.S. and Canadian 2022 NTSE Participating Institutions Listed by Fiscal Year 2022 Endowment Market Value, Change in Market Value from FY21 to FY22, and FY22 Endowment Market Values Per Full-time Equivalent Student (Excel) — National Association of College and University Business Officers, 2023. Праверана 22 мая 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Місісіпскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы