Перайсці да зместу

Міс Беларусь-2006

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Фінал конкурсу Міс Беларусь у 2006 годзе праходзіў 2 чэрвеня ў Палацы Рэспублікі. Сам конкурс праходзіў у некалькі этапаў — абласныя адборачныя туры, рэспубліканскі адборачны тур і рэспубліканскі фінал. У конкурсе прынялі ўдзел больш за 330 дзяўчын са ўсёй Беларусі, у фінал вышлі 24 прэтэндэнткі.

У фінале конкурсу дзяўчыны здзяйсняюць 3 выхады на сцэну — у нацыянальнай вопратцы, купальніку і вячэрнім уборы, акрамя таго ацэньваюцца адказы на пытанні журы.

Пераможцам конкурсу і ўладальнікам тытула «Міс Беларусь-2006» стала Кацярына Ліцвінава з Магілёва.

  • «I Віцэ-Міс Беларусі-2006» — Юлія Сіндзеева, Мар’іна Горка (атрымала права прадстаўляць краіну на міжнародным конкурсе «Міс Еўропа-2006»)
  • «II Віцэ-Міс Беларусь-2006» — Алена Седзяк, Ліда
  • «Міс глядацкіх сімпатый-2006» — Алена Седзяк, Ліда (па выніках інтэрактыўнага галасавання тэлегледачоў)
  • «Міс фота-2006» — Вольга Багатырэвіч, Пінск (па рашэнні журы)
  • «Міс зачараванне-2006» — Наталля Ягорава, Віцебск
  • «Міс прэса-2006» — Васіліна Калугіна, Мінск (па выніках галасавання журналістаў, што асвятлялі конкурс)
  • «Міс сяброўства-2006» — Алена Малахава, Віцебск (па выніках галасавання фіналістак)

Галоўным прызам з’яўляецца карона, вырабленая з выкарыстаннем 100 грамаў белага золату 585-й пробы і каля паўтысячы каштоўных і напаўкаштоўных камянёў. Акрамя таго пераможцам уручаюцца грашовыя прызы, а Міс Беларусь атрымала права прадстаўляць краіну на міжнародных конкурсах прыгажосці, у тым ліку на конкурсе Міс Свету.

Арганізатарамі конкурсу выступілі Міністэрства культуры, Міністэрства адукацыі, Міністэрства інфармацыі, Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная школа прыгажосці, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі пры садзейнічанні спецыяльнага фонду прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі.