Іона IV

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іона IV
Герб
мітрапаліт Кіеўскі, Галіцкі і ўсяе Русі[d]
1568 — 1577
Папярэднік Сільвестр Бялькевіч[d]
Пераемнік Ілля (Куча)
епіскап пінскі і тураўскі[d]
1566 — 1568
Папярэднік Макарый II[d]
Пераемнік Макарый (Еўлашэўскі)[d]

Дзейнасць святар
Смерць 1577[1]
Дынастыя Пратасовічы

Іона IV Пратасовіч-Астроўскі (? — 1577) — дзеяч праваслаўнай царквы Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Пратасовічаў герба «Ястрабец». Да прыняцця сану быў, відаць, каралеўскім дваранінам. Епіскап пінскі і тураўскі ў 1566—1568 гадах. Мітрапаліт кіеўскі, галіцкі і ўсяе Русі ў 1568—1577 гадах. Правіў у складаных умовах пачатку пранікнення езуітаў у Вялікага Княства Літоўскага і схілення імі буйных беларускіх феадалаў у каталіцтва. Клапаціўся аб упарадкаванні дзейнасці епархій. Атрымаў ад вялікага князя літоўскага і караля польскага Жыгімонта II Аўгуста граматы аб недатыкальнасці духоўных спраў і судоў. Дамагаўся забароны даваць епіскапскія кафедры і манастыры свецкім асобам, аднак, нягледзячы на абяцанні караля, гэта заганная з’ява ў царкоўным жыцці Вялікага Княства Літоўскага працягвалася. Беспаспяхова прасіў Жыгімонта II Аўгуста дазволіць праваслаўным іерархам засядаць у каралеўскай радзе побач з каталіцкімі біскупамі.

Калі састарэў, у 1576 годзе прызначыў правіць мітраполіяй Ілью Кучу, захаваўшы за сабой старшынства ўдухоўных справах.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]