Мітрафан Феафанавіч Цытовіч
| Мітрафан Феафанавіч Цытовіч | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 4 (16) чэрвеня 1869 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 3 снежня 1936 (67 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | навуковец |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
| Альма-матар | |
| Узнагароды | |
Мітрафан Феафанавіч Цытовіч (рус. Митрофан Феофанович Цытович, 4 чэрвеня 1869, Магілёўская губерня — 3 снежня 1936, Саратаў) ― беларускі і расійску вучоны ў галіне отарыналарынгалогіі.[1][2][3][4]
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 4 чэрвеня 1869 года ў Магілёўскай губерні, у сям'і праваслаўнага святара. Пасля заканчэння Магілёўскай мужчынскай гімназіі паступіў у Імператарскую вайскова-медыцынскую акадэмію, якую скончыў у 1895 годзе з адзнакай. Служыў малодшым лекарам у 161-м пяхотным Аляксандраўскім палку ў Магілёве. У верасні 1903 года камандзіравалі ў вайскова-медыцынскую акадэмію для ўдасканалення, але ў Сібіры была эпідэмія сыпнога тыфа, ён выехаў у горад Омск на пасадзе старэйшага лекара 2-га Сяміпалацінскага Сібірскага пяхотнага палка і ў яго складзе ўдзельнічаў у Расійска-Японскай вайне (1904—1905). Працуючы падчас баявых дзеянняў, выявіў сябе таленавітым арганізатарам, быў узнагароджаны ордэнам Уладзіміра IV ступені.
У лістападзе 1905 года Цытовіч прыбыў у вайскова-медыцынскую акадэміі, займаўся навуковымі даследаваннямі. У Пецярбургу пад кіраўніцтвам акадэміка М. П. Сіманоўскага Мітрафан Феафановіч спецыялізаваўся ў клініцы отарыналарынгалогіі ІМХА. Пасля абароны доктарскай дысертацыі на тэму «Да пытання аб дыхальных і пульсаторных рухах барабаннай перапонкі», у якой даказаў, што ваганні атмасфернага ціску ў барабаннай паражніне і пульсацыя крывяносных сасудаў яе слізістай абалонкі адлюстроўваюцца і абумоўліваюць экскурсіі барабаннай перапонкі, атрымаў ступень дактары медыцыны (1907).
Вывучэнне парушэнняў барарэжыма ў барабаннай паражніне пры некаторых захворваннях, вызначаных метадам вушной манаметрыі, дазволіла Цытовічу апісаць сімптом анамаліі руху барабаннай перапонкі пры атасклерозе, які пасля быў названы яго імем.
У 1908—1914 гады працаваў у ВМА на пасадзе прыват-дацэнта, потым быў дацэнтам кафедры отарыналарынгалогіі. Наведаў вядучыя клінікі Еўропы.
З 1914 года працаваў прафесарам клінікі хвароб вуха, горла і носа Імператарскага Мікалаеўскага ўніверсітэта (пасля рэвалюцыі 1917 года Саратаўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. Г. Чарнышэўскага), затым быў загадчыкам кафедры хвароб вуха, горла і носа.
З 1930 года быў першым дырэктарам арганізаванага па яго ініцыятыве ў Саратаве Навукова-даследчага інстытута фізіялогіі верхніх дыхальных шляхоў і вуха, якім кіраваў да 1936 года.
У 1917 годзе ў горадзе Саратаве па яго ініцыятыве адкрылася самастойнае навуковае таварыства отарыналарынголагаў, Цытовіч быў яго нязменным старшынёй (у далейшым таварыству прысвоена яго імя). Пазней імя прафесара Мітрафана Феафановіча Цытовіча прысвоена аўдыторыі клінікі отарыналарынгалогіі Саратаўскага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта, у якой устаноўлена мемарыяльная дошка.
З'яўляецца аўтарам звыш 115 навуковых прац, прысвечаных пытанням прафілактыкі хвароб вуха, горла і носа, атарына-ларынгалагічнай паталогіі дзіцячага ўзросту, хлоратэрапіі і інш. Апісаў прыём выяўлення фістулы вушнога лабірынта, вядомы ў літаратуры. У ЛOP-практыцы ўпершыню прымяніў мясцовую какаінаадрэналінавую анестэзію. З'яўляецца аўтарам падручніка для студэнтаў медыцынскіх інстытутаў «Хваробы вуха, носа і горла», выпушчанага ў 1922 годзе і які вытрымаў 8 выданняў.
У 1926—1935 гады — адказны рэдактар і член рэдкалегіі часопіса «Веснік рыналарынгаатыятрыі». Быў ганаровым членам шэрагу навуковых таварыстваў.
Памёр 3 снежня 1936 года ў горадзе Саратаве.
Узнагароды:
[правіць | правіць зыходнік]Ордэн Святога Станіслава 2-й ступені з мячамі
Ордэн Святой Ганны 2-й ступені з мячамі
Ордэн Святога Уладзіміра 4-й ступені з мячамі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Цытовіч Мітрафан Феафанавіч - Беларусь у асобах i падзеях. bis.nlb.by. Праверана 4 чэрвеня 2026.
- ↑ Цытовіч Мітрафан Феафанавіч // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. – Мінск, 2003. – Т. 17. – С. 155.
- ↑ ЦЫТОВИЧ МИТРОФАН ФЕОФАНОВИЧ — Славная история Могилёвской мужской гимназии (руск.). Праверана 4 чэрвеня 2026.
- ↑ Мареев О.В., Завьялов А.И.. Научно-практический вклад профессора М.Ф. Цытовича в развитие отечественной оториноларингологии | Саратовский научно-медицинский журнал. Саратовский научно-медицинский журнал. Праверана 4 чэрвеня 2026.
- Нарадзіліся 16 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1869 годзе
- Нарадзіліся ў Магілёўскай губерні
- Памерлі 3 снежня
- Памерлі ў 1936 годзе
- Памерлі ў Саратаве
- Выкладчыкі Ваенна-медыцынскай акадэміі
- Дактары медыцынскіх навук
- Выпускнікі Магілёўскай гімназіі
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 4 ступені
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Выкладчыкі Саратаўскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Отарыналарынголагі СССР
- Магілёўская мужчынская гімназія
- Дактары медыцыны