Мітрыдат II Вялікі
Выгляд
| Мітрыдат II Вялікі | |
|---|---|
| | |
| Нараджэнне |
невядома |
| Смерць |
88 да н.э. |
| Род | Аршакіды[d] |
| Бацька | Артабан II Парфянскі[d] |
| Дзеці | Orodes I of Parthia[d] і Arsaces XVI[d] |
| Грамадзянства | |
Мітрыдат II Вялікі — цар Парфіі з дынастыі Аршакідаў. Кіраваў у 123—88 гг. да н.э.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пры Мітрыдаце II Парфія дасягнула зеніту сваёй магутнасці. Ён адбіў нашэсце сакаў, якія захапілі Бактрыю і шэраг усходніх абласцей Ірана, у барацьбе з якімі загінулі два яго папярэднікі.
Пры ім быў адноўлены гандаль па Вялікім шаўковым шляху, перапынены з-за чарады войнаў; ён дасягнуў гандлёвага пагаднення з Кітаем.
Мітрыдат II актыўна ўмешваўся ва ўнутрыдынастычныя звады Селеўкідаў у Сірыі, пры ім жа быў пакладзены пачатак дыпламатычным адносінам з Рымскай імперыяй.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мітрыдат II Вялікі