Міфалогія (навука)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Міфало́гія (грэч. μυθολογια: літаральна «веды аб міфах», ад грэч. μυθοζ «слова, сказ (расказ), паданне» і λογοζ «слова, паняцце», тут таксама «веды, навука») — раздзел навукі, які вывучае такія мадэлі свету, якія выражаны, яўна ці няяўна, у сукупнасці міфаў, што належаць да той ці іншай культуры.

Гл. таксама: міфалогія як светагляд.

Міфалогія з’яўляе тэарэтычныя веды аб тым, што такое міф, якое месца ён займае ў чалавечай культуры, калі і чаму ўзнікаюць міфы, чаму яны трывала існуюць у чалавечай памяці. Міфалогія таксама займаецца тлумачэннем значэння міфалагічных вобразаў ці сімвалаў, вывучае падабенствы міфаў розных народаў і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беспамятных Н. Мифология: введение в теорию мифа / Николай Беспамятных. — Минск: ООО ФУАинформ, 2004. — 240 с. ISBN 985-6564-84-0 — С. 13—15.