Міхайлаўская вуліца (Кіеў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхайлаўская вуліца
Кіеў
укр.: Миха́йлівська ву́лиця
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна  Украіна
Горад Кіеў
Акруга Верхні Горад
Раён Шаўчэнкаўскі раён
Працягласць 400 м
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Плошча Незалежнасці
Ранейшыя назвы вул. Парыжскай Камуны
Назва ў гонар Міхайлаўскі Залатаверхі манастыр
Паштовы індэкс 01001
На карце Кіева
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міхайлаўская вуліца (укр.: Миха́йлівська ву́лиця) — вуліца ў Шаўчэнкаўскім раёне горада Кіева. Пралягае ад плошчы Незалежнасці да Міхайлаўскай плошчы. Да Міхайлаўскай вуліцы прымыкае Міхайлаўскі завулак.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Адна з самых старажытных радыяльных вуліц у паўднёвай частцы былога «горада Яраслава». Узнікла на шляху ад Лядскай брамы да Міхайлаўскага манастыра, у гонар якога атрымала сваю назву.

Як вуліца, на якой былі пастаўлены слупы для асвятлення, згадваецца ў дакуменце 1799 года. На плане горада 1803 года, складзеным архітэктарам Андрэем Меленскім, пазначана пад цяперашняй назвай[1].

З 1926 года называлася вуліца Парыжскай камуны (назва пацверджана ў 1944 годзе), у гонар Парыжскай камуны — рэвалюцыйнага ўрада Парыжа ў сакавіку — траўні 1871 года.

Гістарычная назва вуліцы была адноўлена ў 1990 годзе.

Забудова[правіць | правіць зыходнік]

Вуліца мае перыметральную сядзібную сістэму забудовы з унутранымі дварамі. Некаторыя будынкі скразныя, выходзяць на паралельныя вуліцы — Малую Жытомірскую і Трохсвяціцельскую, фарміруючы іх архітэктурнае аблічча. Дамы пабудаваны шчыльна адзін да аднаго. Гэта тлумачыцца тым, што ў другой палове XIX ст., калі гэтая тэрыторыя пачала забудоўвацца, цэны на зямлю тут моцна выраслі. Вуліца забудавана пераважна двух-шасціпавярховымі будынакі, узведзенымі ў сярэдзіне XIX — пачатку XX ст., у стылях позняга класіцызму, гістарызму, мадэрну і цаглянага стылю.

Помнікі архітэктуры[правіць | правіць зыходнік]

  • дом № 6, 6-А, 6-Б — сядзіба другой паловы XIX ст. Дом № 6 узведзены ў 1860-х гадах у стылі эклектызм, дамы № 6-А і № 6-Б узведзены ў 1896 годзе ў цагляным стылі.
  • дом № 7 — сядзіба канца XIX — пачатку XX ст., жылы будынак, узведзены ў 1894 годзе ў стылі эклектызм. Да сядзібы таксама адносіцца будынак № 8 па вул. Малая Жытомірская.
  • дом № 8 — жылы будынак у стылі неарэнесанс (канец XIX ст.).
  • дом № 9 — жылы будынак у стылі неарэнесанс (1875 — пачатак XX ст.).
  • дом № 10 — жылы будынак у стылі эклектызм з рысамі барока (канец XIX ст.).
  • дом № 11 — жылы будынак у стылі Кіеўскага рэнесансу (1899 г.).
  • дом № 12 і № 12-А — сядзіба другой паловы XIX ст. Складаецца з галоўнага будынка, збудаванага ў стылі позняга класіцызму ў 1853 годзе, і флігеля ў цагляным стылі (1898 г.).
  • дом № 14 — жылы будынак у цагляным стылі (1882 г.).
  • дом № 15 — жылы будынак у цагляным стылі (1881 г.).
  • дом № 16-А — жылы будынак у цагляным стылі (1888 г.).
  • дом № 16-Б — жылы будынак у цагляным стылі (18921893 гады).
  • дом № 17/2 — жылы будынак, узведзены па ўзорнаму праекту ў 18571862 гадах у стылі позняга класіцызму.
  • дом № 18-А, 18-Б, 18-В — сядзіба сярэдзіны XIX — пачатку XX ст.
  • дом № 19 — жылы будынак у стылі неарэнесанс (1911 г.).
  • дом № 20-А, 20-Б, 20-В — сядзіба сярэдзіны XIX — пачатку XX ст. Будынак № 20-В у стылі эклектызм.
  • дом № 21 — жылы будынак у стылі эклектызм (сярэдзіна XIX ст.).
  • дом № 22-А і 22-Б — сядзіба 1899—1900 гадоў. Узведзена ў стылі эклектызм.
  • дом № 24-А, 24-Б, 24-В і 24-Д — сядзіба сярэдзіны XIX — пачатку XX ст. Складаецца з гасцініцы, трох жылых дамоў, службовых устаноў і флігеля (часткова адносіцца да вуліцы Трохсвяціцельскай). Гасцініца (вул. Трохсвяціцельская, № 13) і жылы будынак (№ 24-В) узведзены ў стылі эклектызм. Жылы будынак (№ 24-А) збудаваны ў 1877 годзе ў стылі неарэнесанс, пазней надбудоўваўся. У 1887 году пабудавалі яшчэ адзін жылы будынак у стылі эклектызм (цяпер гэта вул. Трохсвяціцельская, № 13). Службовы будынак (№ 24-Д) збудаваны ў 1875 годзе. Флігель у цагляным стылі пабудаваны ў канцы XIX — пачатку XX ст.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

У будынку № 1 (не захаваўся) ў 1859 годзе спыняўся Тарас Шаўчэнка падчас свайго знаходжання ў Кіеве. У будынку № 10 размяшчаліся рэдакцыі першых сепаратысцкіх маларасійскіх (украінскіх) выданняў, якія выходзілі ў студзені 1906 года.

На вуліцы пражывалі вядомыя дзеячы навукі і культуры. У будынку № 7 пражываў лекар С. Тамілін, а ў гэтай жа сядзібе, але па вул. Малой Жытомірскай — лекар В. Вінаградаў. У будынку № 9 у 1917—1918 гадах пражываў мастак М. Жук, а ў № 10 — журналіст М. Кісялёў, у гасцях у якога бывалі пісьменнік А. Купрын, філосаф М. Бярдзяеў, кампазітар М. Лысенка. У будынку № 12 у 1887—1888 гадах жыў гісторык, педагог і грамадскі дзеяч Ф. Лебядзінцаў, які выдаваў часопіс «Кіеўская даўніна», а таксама актрыса і педагог П. Нятко. У будынку № 12-А жыў урач-педыятр, мецэнат і калекцыянер Д. Сігалаў, у будынку № 21 — урач Н. Валковіч і дырэктар Александроўскай гарадской бальніцы А. Ляскоў, у якога неаднаразова спыняўся яго брат М. Ляскоў. У будынку № 24 у свайго брата спыняўся Панас Мірны.

У будынку № 16-А ў 1893—1898 гадах дзейнічала Музычна-драматычная школа С. Блуменфельда, у якой выкладалі оперныя спявачкі К. Масіні, К. Прохарава-Маўрэллі, кампазітар М. Лысенка, музыкант І. Шэбелік, музыказнаўца Г. Любамірскі, акцёры А. Далінаў і Я. Нядзелін, навучаліся спявак Г. Унукоўскі і кампазітар А. Кошыц.

Фотаздымкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. План Кіева: другая і трэцяя часткі (1803 г.) // Навук. архіў Інстытута археалогіі НАН Украіны. — ф. 14. — спр. 116.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]