Міхайлаўскі сквер

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Міхайлаўскі сквер, Мінск)
Jump to navigation Jump to search
Міхайлаўскі сквер
Michajlaŭski skvier.jpg
Асноўная інфармацыя
Тыпсквер
Дата заснавання1925 
Размяшчэнне
53°53′40,2″ пн. ш. 27°33′06,21″ у. д.HGЯO
Раён[[Кастрычніцкі раён|Кастрычніцкі раён]]
Метро«Плошча Леніна» 
Міхайлаўскі сквер (Мінск Цэнтр)
Міхайлаўскі сквер
Міхайлаўскі сквер
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Міхайлаўскі сквер — сквер у цэнтральнай частцы Мінска.

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

Сквер знаходзіцца паміж вуліцамі Ленінградскай, Свярдлова, Кірава і Міхайлаўскім завулкам.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сквер каля Віленскага кірмаша быў закладзены ў 1925 г. У 1934 г. перайменаваны ў Міхайлаўскі сквер.

У 1998 годзе адкрыты пасля рэканструкцыі (кіраўнік — арх. Барыс Юрцін). Лаўкі выкананы па індывідуальным праекце. Паводле ўспамінаў архітэктара, сквер стаў першым, дзе была выкарыстана тратуарная плітка. Шырыня пешаходных дарожак складае чатыры з паловай метра, лаўкі прыбраны ў кішэні, каб не заміналі пешаходам. Вялікія валуны былі спецыяльна выбраны і прывезены з кар’ера[1].

Закінутае бамбасховішча часоў Першай сусветнай вайны, размешчанае пад узгоркам з боку вуліцы Ленінградскай, меркавалася ператварыць у музей[1].

У скверы ў 1998 годзе на газоне была ўстаноўлена скульптурна «Незнаёмка», у 1999 — «Курыльшчык», у 2000 «Дзяўчынка з парасонам» (У. Жбанаў)[2].

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Прыпынак «Міхайлаўскі сквер»: аўтобус: 5т, 192; тралейбус: 3, 20, 30

Прыпынак «Вуліца Кірава (Вакзал)»: аўтобус: 1, 3с, 5т, 35с, 43, 47, 52, 69, 79, 79д, 85с, 102, 175э, 192; тралейбус: 3, 20, 30

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Юртин Б. О. Реконструкция Михайловского сквера по улице Ленинградской в Минске // Архи­тектура и строительство. - 2000. - № 1.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]