Міхай Гімпу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхай Гімпу
рум.: Mihai Ghimpu
Сцяг В. а. Прэзідэнта Малдовы Сцяг
11 верасня 2009 — 28 снежня 2010
Папярэднік Уладзімір Варонін
Пераемнік Улад Філат (в. а.)
Сцяг8-ы Старшыня Парламента Малдовы Сцяг
28 жніўня 2009 — 29 верасня 2010
Папярэднік Уладзімір Варонін
Пераемнік Мар'ян Лупу
Сцяг Старшыня Муніцыпальнага савета Кішынёва
11 лістапада 2007 — чэрвень 2008

Нараджэнне 19 лістапада 1951(1951-11-19) (72 гады)
Жонка Дзіна Гімпу[d]
Веравызнанне Хрысціянства (праваслаўе)
Партыя Ліберальная партыя
Адукацыя
Прафесія Юрыст
Дзейнасць палітык
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міха́й Гі́мпу (рум.: Mihai Ghimpu; 19 лістапада 1951, Калоніца, МССР, СССР) — малдаўскі палітычны дзеяч, лідар Ліберальнай партыі Малдовы. Займаў пасаду старшыні Парламента Малдовы, з верасня 2009 па снежань 2010 выконваў абавязкі прэзідэнта Малдовы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 19 лістапада 1951 года ў сяле Калоніца Кішынёўскага раёна Малдаўскай ССР. Скончыў Кішынёўскі дзяржаўны ўніверсітэт з прысваеннем кваліфікацыі «Юрыст», працаваў адвакатам і шэфам адвакацкага бюро «Крэда». У 1978—1990 гадах працаваў юрыстам, узначальваў юрыдычныя аддзелы розных прадпрыемстваў, а таксама з’яўляўся суддзёй аднаго з адміністрацыйных сектараў Кішынёва.

У канцы 1980-х гадоў стаў адным з заснавальнікаў Народнага фронту Малдовы (НФМ). У 1990 годзе быў абраны ў парламент і ўвайшоў у фракцыю Народнага фронту. Пакінуў арганізацыю ў 1993 годзе. У 1994 годзе быў абраны членам малдаўскага парламента ад Блока сялян і інтэлігенцыі. У 1997 годзе Гімпу ўзначаліў створаную ў 1993 годзе Партыю рэформ (у красавіку 2005 года партыя змяніла сваю назву і пачала называцца Ліберальнай партыяй Малдовы). З 2007 па 2008 год з’яўляўся старшынёй муніцыпальнага савета Кішынёва.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]