Міхай Фіфор

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міхай Фіфор
рум.: Mihai Fifor
Mihai-Viorel Fifor.jpg
Сцяг Выконваючы абавязкі Прэм’ер-міністра Румыніі
16 студзеня 2018 — 29 студзеня 2018
Прэзідэнт Клаус Яханіс
Папярэднік Міхай Тудосэ
Пераемнік Віярыка Дэнчылэ
Сцяг Міністр эканомікі Румыніі
29 чэрвеня — 12 верасня 2017
Прэзідэнт Клаус Яханіс
Кіраўнік урада Міхай Тудосэ
Папярэднік Міхай Тудосэ
Пераемнік Георгэ Шымон
Сцяг Міністр нацыянальнай абароны Румыніі
з 12 верасня 2017
Прэзідэнт Клаус Яханіс
Кіраўнік урада Міхай Тудосэ
Папярэднік Адрыян Цуцуяну
Іон Чолаку

Нараджэнне 10 мая 1970(1970-05-10) (51 год)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Commons-logo.svg Міхай Фіфор на Вікісховішчы

Міхай Фіфор (рум.: Mihai Fifor; нар. 10 мая 1970, Драбета-Турну-Северын, Сацыялістычная Рэспубліка Румынія) — румынскі палітык, дэпутат парламента Румыніі двух скліканняў, міністр эканомікі, затым міністр абароны ў кабінеце Міхая Тудосэ, выконваючы абавязкі прэм’ер-міністра Румыніі з 16 па 29 студзеня 2018 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 10 мая 1970 года ў горадзе Драбета-Турну-Северын.

Скончыў школу ў родным горадзе, у 1994 годзе скончыў Універсітэт Краёвы, у далейшым атрымаў доктарскую ступень. У 2001 годзе стаў кіраўніком культурнага цэнтра ў жудзецы Долж, у 2005 годзе стаў дырэктарам музея[1].

У 2012 годзе быў упершыню абраны ў Сенат Румыніі ад Сацыял-дэмакратычнай партыі ад жудзеца Долж, у 2016 годзе быў пераабраны ад жудзеца Арад.

29 чэрвеня 2017 года ён стаў міністрам эканомікі ва ўрадзе Міхая Тудосэ, 12 верасня 2017 года стаў міністрам нацыянальнай абароны.

16 студзеня 2018 года стаў часовым выканаўцам абавязкаў прэм’ер-міністра Румыніі пасля адстаўкі Міхая Тудосэ[2].

Зноскі

  1. Biografie(рум.) . fifor.ro. Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2017. Праверана 17 студзеня 2018.
  2. Romania's Ruling Social Democrats Propose MEP Dancila As New Premier

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]