Міхай Эмінэску

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Міхай Эмінэску
Mihai Eminescu
Eminescu.jpg
Міхай Эмінэску 1869
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні:

Міхаіл Эміновіч

Дата нараджэння:

15 студзеня 1855(1855-01-15)[1]

Месца нараджэння:

Баташані[d], Румынія

Дата смерці:

15 чэрвеня 1889(1889-06-15)[1] (34 гады)

Месца смерці:

Бухарэст, Румынія

Пахаванне:

могілкі Белу[d]

Грамадзянства:

Сцяг Румыніі Румынія

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

акцёр, празаік, журналіст, бібліятэкар, эсэіст, пісьменнік, паэт, палітык

Жанр:

паэзія

Мова твораў:

румынская мова[2]

Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Міхай Эмінэску (рум.: Mihai Eminescu, /mi'haj e.mi'nes.ku/; сапраўднае прозвішча Эміновіч (Eminovici); 15 студзеня 1850, Баташані — 15 чэрвеня 1889, Бухарэст) — румынскі паэт, класік румынскай літаратуры.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 15 студзеня 1850 года ў Баташані ў шматдзетнай сям'і.

Вучыцца Міхая Эмінэску накіравалі ў Чарнаўцы ў нямецкую гімназію. Першы надрукаваны верш паэта — «Ля магілы Арона Пумнула» быў надрукаваны ў 1866 годзе ў часопісе «Слёзы ліцэістаў». Не скончыўшы навучання ў гімназіі ў Чарнаўцах Міхай па патрабаванні бацькі з'язджае на вучобу ў Вену, дзе становіцца вольным слухачом універсітэта і вывучае філалогію, філасофію і юрыспрудэнцыю. У гэты перыяд аўтар выдае цыкл вершаў і патрыятычную паэму «эпігонаў».

Восенню 1872 года паэт перабраўся ў Берлін, дзе да верасня 1874 года слухаў цыкл лекцый пры Берлінскім універсітэце. У верасні 1874 года паэт пераязджае ў горад Ясы ў пошуках заробку, дзе ўладкоўваецца выкладчыкам у гімназію, адначасова бібліятэкарам і школьным інспектарам. Знясільваючая праца, матэрыяльныя цяжкасці і духоўная нездаволенасць прыводзяць паэта да дэпрэсіі і псіхічнай хваробы ў 1883 годзе, якая, нягледзячы на пэўнае ​​паляпшэнне пасля лячэння, будзе пераследваць яго да канца жыцця. У гэтым жа 1883 годзе выходзіць адзіная прыжыццёвая кніга вершаў Эмінэску. І хоць імя паэта адразу атрымала прызнанне, ён ужо быў не здольны гэта ўсвядоміць. Памёр Эмінэску ў псіхіятрычным шпіталі ў Бухарэсце 15 чэрвеня 1889 года.

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

Творы М. Эмінэску перакладалі на беларускую мову Рыгор Барадулін, Мікола Федзюковіч, Лявон Баршчэўскі.

  • Паэма «Лучафэрул», выбр. вершы / Пераклад Р. Барадуліна // Анталогія малдаўскай паэзіі. Т.1. Мн., 2003.
  • Выбраная паэзія / Пераклад Р. Барадуліна, Л. Баршчэўскага, К. Коракс. Мн., 2107 («Паэты планеты»).

Зноскі

  1. 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
  2. 2,0 2,1 Mihai Eminescu (1850-1889)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]