Міхай I
Міхай I рум.: Mihai I | |||
![]() | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
20 ліпеня 1927 — 8 чэрвеня 1930 | |||
Папярэднік | Фердынанд I | ||
Пераемнік | Караль II | ||
| |||
6 верасня 1940 — 30 снежня 1947 | |||
Каранацыя | 6 верасня 1940 | ||
Папярэднік | Караль II | ||
Пераемнік | тытул скасаваны | ||
Дзейнасць | кароль, палітык | ||
Веравызнанне | Румынская праваслаўная царква і праваслаўе | ||
Нараджэнне | 25 кастрычніка 1921[1][2][…] | ||
Смерць | 5 снежня 2017[5][6][…] (96 гадоў) | ||
Пахаванне | |||
Дынастыя | House of Hohenzollern-Sigmaringen (Romania)[d] і House of Romania[d] | ||
Бацька | Караль II | ||
Маці | Алена Грэчаская і Дацкая | ||
Жонка | Ганна Бурбон-Пармская[d] | ||
Дзеці | Сафія Румынская[d], Алена Румынская[d], Марыя Румынская[d], Маргарыта Румынская[d] і Ірына Румынская[d] | ||
Ваенная служба | |||
Званне | малодшы лейтэнант[d] | ||
Бітвы | |||
Аўтограф | ![]() | ||
Манаграма | ![]() | ||
Узнагароды | |||
Міхай I (Міхаіл; рум.: Mihai I; 25 кастрычніка 1921, Сіная, Румынія — 5 снежня 2017, Абон, Швейцарыя[8]) — кароль Румыніі ў 1927—1930 і 1940—1947 гг, з дынастыі Гогенцолернаў-Зігмарынгенаў. Займаў трон двойчы: у першы раз дзіцем, а ў другі раз вельмі маладым чалавекам (19-26 гадоў) і ўплыву на палітыку, увогуле, не аказваў. Аднак падчас другога валадарання здзейсніў адзін, але вельмі значны для сваёй краіны ўчынак — вывеў Румынію з гітлераўскай кааліцыі (1944). Да сваёй смерці ў 2017 г. быў апошнім кавалерам найвышэйшага савецкага ваеннага ордэна «Перамога».
Дзяцінства. Першае цараванне[правіць | правіць зыходнік]
Адзінае дзіця кронпрынца Караля (будучага Караля II і прынцэсы Алены Грэчаскай, унук Фердынанда I. Праўнук вялікай князёўны і каралевы Грэцыі Вольгі Канстанцінаўны і праўнук вялікай князёўны Марыі Аляксандраўны. У 1925 г. Караль з'ехаў за мяжу разам са сваёй палюбоўніцай Аленай Лупеску і пасля гэтага скандала адрокся ад перахода ў спадчыну прастола. Такім чынам 4-гадовы Міхай стаў пераемнікам свайго дзеда і, калі той памер у ліпені 1927 г., ва ўзросце няпоўных шасці гадоў уступіў на прастол.
Да 1930 года правіў пад апекай рэгентаў, у т.л. і архіерэя Мірона Крыста, але ў тым жа годзе бацька Міхая, Караль, вярнуўся ў краіну па запрашэнню палітыкаў, незадаволеных рэгенцтвам; ён змясціў сына і стаў цараваць як Караль II, а Міхай стаў яго пераемнікам з тытулам «вялікі ваявода Алба-Юліі». Караль засяродзіў у сваіх руках вялікую ўладу, але яго дыктатура была неэфектыўнай з-за яго агульнай некампетэнтнасці і эксцэнтрычнасці. У 1940 г. Румынія пацярпела адчувальнае палітычнае паражэнне: Бесарабія была далучана да СССР, а частка Трансільваніі згодна з Венскім арбітражам адышла да Венгрыі. У хуткім часе пасля гэтага маршал Іон Антанэску здзейсніў дзяржаўны пераварот і змясціў Караля II, які зноў пакінуў краіну.
Юнацтва. Другая сусветная вайна[правіць | правіць зыходнік]
Зноў заняўшы трон у 19-гадовым узросце, Міхай быў асуджаны на ролю марыянеткі Антанэску, не маючы фактычна аніякіх паўнамоцтваў. У гэты час Румынія актыўна ўдзельнічае ў Другой сусветнай вайне. Аднойчы, Міхай сказаў сваёй бабуле: «Я навучыўся не казаць тое, што я думаю, і ўсміхацца тым, каго я павінен ненавідзець».
Калі савецкія войскі наблізіліся да мяжы Румыніі і разбілі нямецкія сілы ў Яска-Кішынёўскай аперацыі, Міхай у жніўні 1944 года, аб'яднаўшыся з антыфашысцкай апазіцыяй, загадаў арыштаваць Антанэску і пранямецкіх генералаў і аб'явіў вайну Германіі. Пасля гэтага, ў Бухарэст увайшлі савецкія войскі, і на заключным этапе вайны румынская армія разам з савецкай змагалась супраць гітлераўскай кааліцыі на тэрыторыі Венгрыі, а потым у Аўстрыі.
«Кароль-камсамолец»[правіць | правіць зыходнік]
У сакавіку 1945 г. ў Румыніі апынуўся ва ўладзе урад, падтрыманы Масквой, і два з лішнім гады Румынія заставалася нечым накшталт «сацыялістычнай манархіі». Маладому каралю далі ў Маскве мянушку «кароль-камсамолец». 6 ліпеня 1945 г. Міхай быў узнагароджаны савецкім ордэнам «Перамога» (№16) — як чалавек, які ўнёс пералом у адпаведны этап вайны (вывад Румыніі з лагера саюзнікаў Германіі прыкметна паскорыў разгром гітлераўскай кааліцыі). Узнагароджанне адбылось 19 ліпеня ў Бухарэсце — у вялікай троннай зале Каралеўскага палаца. Узнагароду ўручыў Маршал Савецкага Саюза Фёдар Іванавіч Талбухін[9]. Міхай атрымаў гэтую ўзнагароду трэцім з іншаземцаў (пасля Эйзенхаўэра і Мантгомеры, але да Роля-Жымерскага і Ціта). Па словах старшыні ўрада Петру Гроза, І. Сталін, нібыта, што, прымаючы рашэнне ўзнагародзіць караля вышэйшым нашым ордэнам «Перамога», мы мелі на ўвазе, што «гэта ўзнагарода не каралю на мундзір, а румынскаму народу, вырашальныя дзеянні якога вымусілі караля пагадзіцца на арышт Антанэску. Узнагарода гэта – знак удзячнасці румынскаму народу»[10]. У снежні 1947 г. камуністычны ўрад скасаваў манархію, і Міхай быў вымушаны эміграваць. Міхай страціў трон апошнім з трох манархаў усходнееўрапейскіх дзяржаў, якія апынуліся ў сферы ўплыву СССР (пасля караля Югаславіі Пятра II і цара Балгарыі Сімяона II).
У эміграцыі[правіць | правіць зыходнік]
Пасяліўшыся ў Швейцарыі, Міхай у 1948 годзе ажаніўся з прынцэсай Ганнай Бурбон-Пармскай (1923—2013); у манархістаў лічыцца каралевай Румыніі. У гэтым шлюбе нарадзілася пяць дачок — Маргарыта (нар. 26 сакавіка 1949), Алена (нар. 15 лістапада 1950), Ірына (нар. 28 студзеня 1953), Сафія (нар. 29 кастрычніка 1957) і Марыя (нар. 13 ліпеня 1964), сыноў няма. У 1997 годзе Міхай аднаасобна змяніў заканадаўства румынскага каралеўскага дома, дапусціўшы жанчын да пераходу ў спадчыну прастола (у сям'і Гагенцолернаў традыцыйна быў прыняты салічны закон) і абвясціў старэйшую дачку Маргарыту кронпрынцэсай Румыніі.
Прыняў швейцарскае грамадзянства (як прынц Міхаіл Гагенцолерн-Зігмарынген). Захапляўся авіяцыяй, пілатаваў камерцыйныя самалёты, а затым працаваў у авіяцыйнай кампаніі.
Звяржэнне сацыялістычнай улады ў Румыніі зрабіла магчымым вяртанне Міхая на радзіму. Ён упершыню прыехаў туды ў 1992 годзе, на вельмі кароткі час і з вялікай колькасцю абмежаванняў; рэспубліканскі ўрад яўна асцерагаўся якога-небудзь перавароту на яго карысць, хаця 71-гадовы Міхай, наколькі магчыма меркаваць, не імкнуўся да гэтага. Толькі ў 1997 годзе, пасля сыходу ўрада Іона Іліеску, Міхаю вярнулі румынскае грамадзянства, і ён зноў мог прыехаць у Румынію. Правы на каралеўскія маёнткі і замкі ён саступіў ураду за 30 міліёнаў еўра.
У 2011 годзе кароль Міхай абвясціў аб разрыве дынастычных сувязяў з нямецкім княжацкім родам Гагенцолернаў-Зігмарынгенаў, адмовіўся ад тытула прынца гэтага княжацкага дома і абвясціў аб суверэнітэце румынскай каралеўскай галіны, прыняўшы для сябе і сваёй сям'і ў якасці дынастычнай фаміліі называнне «Румынскія».
У дзень свайго 90-годдзя выступіў з прамовай у Парламенце Румыніі.
2 сакавіка 2016 г. Міхай I абвясціў аб перадачы ўсіх паўнамоцтваў старэйшай дачцы Маргарыце пасля таго, як у няго была дыягнатавана хранічная лейкемія[11].
Міхай I памер 5 снежня 2017 года ў сваёй швейцарскай рэзідэнцыі ва ўзросце 96 гадоў[8].
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
Імя Міхая I, у ліку іншых, выбіта на Мемарыяльнай дошцы ў гонар кавалераў ордэна «Перамога», усталяванай у Вялікім Крамлёўскім палацы[12].
Зноскі
- ↑ The Guardian / пад рэд. A. Rusbridger, K. Viner — United Kingdom: 1821. — 161152 экз. — ISSN 0261-3077; 1354-4322; 1756-3224
- ↑ The New York Times, New-York Daily Times, The New-York Times / D. Baquet — Manhattan, NYC: The New York Times Company, A. G. Sulzberger, 1851. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X
- ↑ The Independent — United Kingdom: 1986. — 176681 экз. — ISSN 0951-9467; 1476-8852
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119172909 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 кастрычніка 2017.
- ↑ 5,0 5,1 http://szabadsag.ro/-/elhunyt-i-mihaly-roman-kiraly Праверана 5 снежня 2017.
- ↑ Michael king of Romania // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Lundy D. R. Michael I von Hohenzollern-Sigmaringen, King of Romania // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 8,0 8,1 Бывший король Румынии Михай I скончался в Швейцарии (руск.) (5 снежня 2017).
- ↑ Газета «Правда» № 173 от 21.07.1945
- ↑ Видрашку, Ф. Петру Гроза. – М.: Молодая гвардия, 1976. – 304 с., 17 л. ил. – С. 282. – (Жизнь замечательных людей. Серия биографий; Вып. 14 (565))
- ↑ Король Румынии Михай заявил, что болен лейкемией, и сложил полномочия
- ↑ Орден «Победа»
- Нарадзіліся 25 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1921 годзе
- Нарадзіліся ў Сінаі
- Памерлі 5 снежня
- Памерлі ў 2017 годзе
- Памерлі ў кантоне Во
- Пахаваныя ў Румыніі
- Кавалеры ордэна «Перамога»
- Кавалеры ордэна Караля I
- Кавалеры Ордэны Зоркі Румыніі
- Кавалеры Ордэна Міхая Храбрага
- Кавалеры ордэна Кароны Румыніі 1 ступені
- Кавалеры Жалезнага крыжа 1 класа
- Кавалеры ордэна Кірыла і Мяфодзія
- Кавалеры Вышэйшага ордэна Святога Дабравешчання
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Кароны Італіі
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
- Кавалеры Каралеўскага Віктарыянскага ордэна
- Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча, 1921—1939)
- Кавалеры ордэна Белай ружы Фінляндыі
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры ордэна «Легіён пашаны» (галоўнакамандуючыя)
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Леапольда I
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Збавіцеля
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Георга I
- Узнагароджаныя медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Асобы
- Лідары краін-удзельніц Другой сусветнай вайны
- Род Гогенцолернаў-Зігмарынгенаў
- Каралі румынскія
- Палітыкі-эмігранты