Міхалкаўскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міхалкаўскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Мазырскі раён
Уключае 8 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Рудня
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 1 271
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Міха́лкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мазырскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска[1]) Рудня.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Мазырскага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Міхалкі. З 5 кастрычніка 1926 года ў складзе Слабадскога раёна, з 4 жніўня 1927 года — у складзе Нараўлянскага раёна той жа акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Нараўлянскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі. 23 жніўня 1937 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Кустаўніцкага нацыянальнага польскага сельсавета. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці. З 3 ліпеня 1939 года ў складзе Мазырскага раёна, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 4 чэрвеня 1985 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Рудня[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1271 чалавек[3], з іх 91,7 % — беларусы, 5,0 % — рускія, 2,0 % — украінцы[4].

Зноскі

  1. Решение Мозырского районного Совета депутатов от 29 сентября 2009 г. № 188 О преобразовании деревень в агрогородки
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 4 чэрвеня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 23 (1829).
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.) 
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.