Міхалова (станцыя метро)
«Міхалова» руск.: Михалово | |
|---|---|
| Мінскі метрапалітэн | |
| | |
| Дата адкрыцця | 7 лістапада 2012 года |
| Тып | Калонная трохпралётная |
| Колькасць платформаў | 1 |
| Тып платформы | астраўная |
| Форма платформы | прамая |
| Архітэктары | М. Мікалаевіч, У. Дзядзюля |
| Узведзена | УП «Мінскметрабуд» |
| Выхад да вуліц | праспекту Дзяржынскага, вул. Гурского, вул. Уманская 1-я |
| Пераходы на станцыі |
|
| Наземны транспарт |
А: 57, 74с, 84, 166 Т: 8, 10, 31, 36, 39, 40, 40а, 47, 53 |
| Код станцыі | 112 |
| Суседнія станцыі | «Грушаўка» і Пятроўшчына |
Міхалова (трансліт.: Michalova) — станцыя Маскоўскай лініі Мінскага метрапалітэна паміж станцыямі «Грушаўка» і «Пятроўшчына». Уведзена ў эксплуатацыю 7 лістапада 2012 годзе. Размешчана на скрыжаванні вуліцы Гурскага і праспекта Дзяржынскага (Маскоўскі раён).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У аснове назвы ляжыць назва былой вёскі Міхалова[1], у сувязі з чым у інтэр’еры прысутнічае тэма прыроды — халодны заход.
Будаўніцтва пачалося ў 2007 годзе. Першапачаткова станцыя праектавалася з двума ўваходнымі вестыбюлямі, абсталяванымі эскалатарамі. У далейшым праект станцыі зведаў змены, станцыя была запраектавана на метр бліжэй да зямлі, што дазволіла выключыць неабходнасць устаноўкі эскалатараў.[2] Станцыі «Грушаўка», «Міхалова» і «Пятроўшчына» былі адкрыты 7 лістапада 2012 года[3] у складзе 4-й чаргі першай лініі Мінскага метрапалітэна.
Зноскі
- ↑ Управление культуры Мингорисполкома:Именослов столицы(недаступная спасылка)
- ↑ Зорныя ночы падземкі, Мінскі кур’ер, № 105, 4 жніўня 2010 года Архівавана 13 кастрычніка 2018.
- ↑ Адкрыты новыя станцыі Мінскага метро