Міхалянка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Міхаля́нка, прадмесце Міхаля́нка — гістарычная мясцовасць Мінска, размешчаная ў паўночна-заходняй частцы горада.

На паўднёвым захадзе месціцца Кальварыйскае прадмесце, на ўсходзе – Людамонт, на паўднёвым усходзе — Татарская Слабада[1]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Назва прадмесця, верагодна, пайшла ад аднайменнага ўрочышча, якое пэўны час належала менскаму Траецкаму касцёлу. Пасля канфіскацыі касцёльных зямель уладамі Расійскай імперыі лес перайшоў ва ўласнасць горада. У 1890 годзе ўрочышча прададзенае купцу Рагавому для вывазу. Атрыманыя грошы накіраваныя на патрэбы будаўніцтва новага гарадскога тэатра. У пачатку XX ст. Міхалянка ўваходзіла ў пятую паліцэйскую частку горада. Праз прадмесце праходзіла Заслаўская вуліца.

Назву «Міхалянка» мае аўтобусны прыпынак на вуліцы Міхася Лынькова ў мікрараёне Масюкоўшчына.

Зноскі

  1. Паводле карты «План губернского города Минска (1903)» з выпраўленнямі і дадаткамі І. Сацукевіча

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шыбека З.В., Шыбека С.Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С.М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. — 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]