Міхалінава (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхалінава
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 184 м[1]
Даўжыня 1,06 км
Шырыня 0,42 км
Плошча 0,28 км²
Аб’ём 0,0013 км³
Даўжыня берагавой лініі 2,7 км
Найбольшая глыбіня 8,9 м
Басейн
Плошча вадазбору 3,75 км²
Упадаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Міхалінава (Беларусь)
Міхалінава
Міхалінава
Міхалінава (Віцебская вобласць)
Міхалінава
Міхалінава
Map

Міхалі́нава, Грабеніцкаевозера ў Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, у басейне ракі Мошна, за 7 км у напрамку на поўнач ад гарадскога пасёлка Лёзна, за 0,15 км на ўсход ад вёскі Міхалінава.

Плошча паверхні возера 0,28 км². Даўжыня 1,06 км, найбольшая шырыня 0,42 км, даўжыня берагавой лініі 2,7 км. Найбольшая глыбіня 8,9 м. Аб'ём вады ў возеры 1,3 млн м³. Плошча вадазбору 3,74 км².
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны возера дасягаюць вышыні 15 м. Берагі высокія, месцамі зліваюцца са схіламі катлавіны. У паўночнай частцы ў возера ўпадае ручай.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.