Міхаліс Сіфакіс
| | ||||||||||||||||
| Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||
| Нарадзіўся |
9 верасня 1984[1][2][…] (41 год) |
|||||||||||||||
| Грамадзянства | ||||||||||||||||
| Рост | 191 см | |||||||||||||||
| Вага | 82 кг | |||||||||||||||
| Пазіцыя | брамнік | |||||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Міхаліс Сіфакіс (грэч. Μιχάλης Σηφάκης; нар. 9 верасня 1984, Іракліян, Грэцыя) — былы грэчаскі футбаліст, брамнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Грэцыі.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Клубная
[правіць | правіць зыходнік]Міхаліс з'яўляецца выхаванцам клуба «Ацаленіяс». У 1999 годзе перабраўся ў ОФІ, дзе некалькі гадоў гуляў за моладзевую каманду і дубль. У 2002 годзе падпісаў прафесійны кантракт з клубам. У ОФІ Сіфакіс правёў 5 сезонаў, у апошніх трох з іх ён быў асноўным галкіперам.
Перад пачаткам сезона 2007—2008 гадоў Сіфакіс падпісаў кантракт з грандам грэчаскага футболу «Алімпіякосам». Міхаліс выконваў ролю дублёра Антоніса Нікапалідыса і за сезон згуляў толькі ў двух матчах. Разам з камандай з Пірэяў Сіфакіс стаў чэмпіёнам Грэцыі.
Наступным клубам Сіфакіса стаў «Арыс», дзе ён з'яўляўся асноўным брамнікам.
Міжнародная
[правіць | правіць зыходнік]14 кастрычніка 2009 года Міхаліс дэбютаваў у асноўнай зборнай Грэцыі, згуляўшы ў матчы супраць зборнай Ліхтэнштэйна (2:1). У 2010 годзе трэнер зборнай Ота Рэгагель уключыў брамніка на заяўку на чэмпіянат свету, дзе ён выконваў ролю дублёра Александраса Цорваса.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]«Алімпіякос»:
- Чэмпіён Грэцыі: 2008
- Уладальнік Кубка Грэцыі: 2008
- Уладальнік Суперкубка Грэцыі: 2007
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Michalis Sifakis // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Michalis Sifakis // FBref
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт
- Статыстыка на сайце National Football Teams
- Профіль на сайце transfermarkt.co.uk
- Нарадзіліся 9 верасня
- Нарадзіліся ў 1984 годзе
- Нарадзіліся ў Іракліяне
- Ігракі ФК Шарлеруа
- Ігракі ФК Атрамітас Афіны
- Ігракі ФК Левадыякос
- Ігракі ФК Кортрэйк
- Ігракі ФК Самсунспор
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Грэцыі
- Ігракі зборнай Грэцыі па футболе
- Ігракі ФК ОФІ
- Ігракі ФК Алімпіякос Пірэй
- Ігракі ФК Арыс Салонікі
- Ігракі ФК Атромітас Афіны