Міхал Вінцэнт Валовіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міхал Вінцэнт Валовіч
POL COA Bogoria.svg
Герб «Багорыя»

харунжы пяцігорскі[d]
староста неманойцкі[d]
1762 — 1784
дэпутат Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага[d]
1767 — 1768
пісар скарбовы літоўскі
з 9 красавіка 1784
староста манцюнскі[d]
з 1785

Нараджэнне 1742
Смерць 17 ліпеня 1808(1808-07-17)
Род Валовічы
Бацька Казімір Юзаф Валовіч
Маці Людвіка з Шэметаў[d]
Жонка Петранеля са Свяціцкіх[d]
Дзеці Ігнацы Валовіч, Юзаф Валовіч і Казімір Валовіч
Узнагароды
ордэн Святога Станіслава

Міхал Вінцэнт Каспар Валовіч (1742 — 17 ліпеня 1808) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Валовічаў герба «Багорыя». Нарадзіўся у 1742 годзе ў сям’і Казіміра Юзафа Валовіча і Людвікі Мікалаеўны з Шэметаў.

Каралеўскі дваранін, харужы пяцігорскі ў 1762 г., паручык войска ВКЛ у 1774 г., староста неманойцкі ў 1762—1784 гг., у 1767—1768 гг. быў дэпутатам i суддзёй Галоўнага Трыбунала ВКЛ ад Слонімскага павета, верагодна, слонімскі судовы староста у 1777 г., пісар скарбовы літоўскі з 9 красавіка 1784 г., староста манцюнскі з 1785 г.

Памёр 17 ліпеня 1808 г.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Кавалер Ордэна Св. Станіслава (1791 г.).

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

З 1779 года ў шлюбе з Петранэляй са Свянціцкіх. Меў сыноў Ігнацыя (нар. 1766), Юзафа (хр. 1779), Kaзіміра.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]