Міхал Грабоўскі (канюшы вялікі літоўскі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Міхал Грабоўскі)
Міхал Грабоўскі
Окша
Окша
канюшы вялікі літоўскі
18 красавіка 1791 — 1795
Папярэднік Дамінік Александровіч

Нараджэнне 1758
Смерць 29 ліпеня 1822(1822-07-29) ці 9 ліпеня 1822(1822-07-09)[1]
Род Грабоўскія
Бацька Тамаш Марыян Грабоўскі
Маці Дарота з Отэнгаўзенаў[d]
Жонка Юзафіна з Радзівілаў[d][2]
Дзеці Марыя Аляксандра з Грабоўскіх[d]
Член у
Бітвы

Міхал Гжэгаж Грабоўскі (польск.: Michał Grzegorz Grabowski; 1758 — 9 ліпеня 1822) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Грабоўскіх герба «Окша». Нарадзіўся ў сям’і Тамаша Мар’яна і Дароты з Отэнгаўзенаў.

Шамбялян караля і канюшы вялікі літоўскі з 1791 года. Удзельнічаў у падрыхтоўцы паўстання 1794 года, быў звязаны з Я. Ясінскім. Член Найвышэйшай Літоўскай рады.

У 1812 годзе па прапанове Напалеона арганізоўваў Беластоцкі дэпартамент у складзе адроджанага Вялікага Княства Літоўскага. Пасля ў эміграцыі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]