Міхал Давыдавіч Машкоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхал Давыдавіч Машкоўскі
Дата нараджэння 1 (14) сакавіка 1908 ці 1 сакавіка 1908(1908-03-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 чэрвеня 2002(2002-06-04) (94 гады) ці 5 чэрвеня 2002(2002-06-05) (94 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці фармаколаг
Навуковая сфера фармакалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Альма-матар
Член у
  • Акадэмія навук СССР[d]
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны»
заслужаны дзеяч навукі РСФСР

Міхал Давыдавіч Машкоўскі (1908Пінск — 2002, Масква) — адзін з заснавальнікаў савецкай фармакалогіі, акадэмік Расійскай Акадэміі медыцынскіх навук.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1908 годзе ў Пінску сям’і настаўніка. Закончыўшы Пінскую гімназію, пераехаў у Маскву і паступіў у другі Маскоўскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт імя М. І. Пірагова.

На яго лёс, станаўленне і выбар жыццёвага шляху вялікі ўплыў мелі браты, вядомыя ў сваіх сферах спецыялісты — Якаў, авіятар і вынаходнік, удзельнік Чалюскінскай аперацыі, старшыня першай у СССР парашутнай школы, які трагічна загінуў падчас іспытаў парашута ўласнай канструкцыі, і Шабсай — член-карэспандэнт АМН, вядомы інфекцыяніст і эпідэміёлаг.

У 1934 годзе, пасля заканчэння медыцынскага інстытута, быў прызваны на ваенную службу, якую праходзіў у якасці ваенурача другога ранга, навуковага супрацоўніка аддзела фізіялогіі, а пасля таксікалогіі Санітарнага інстытута Чырвонай Арміі. У 1938 годзе пачаў працаваць у лабараторыі фармакалогіі Усесаюзнага навукова-даследчага хіміка-фармацэўтычнага інстытута. Менавіта ў тыя гады захапіўся асаблівасцямі выкарыстання фармакалагічных сродкаў у практычнай дзейнасці. Даследаванні былі прысвечаны фармакалогіі дыхання, у выніку чаго з’явілася распрацоўка першых арыгінальных сродкаў — аналептыка цытызіну, што стала грунтам для кандыдацкай дысертацыі.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Герой Сацыялістычнай Працы (30 красавіка 1991) — за выдатны ўклад у развіццё фармакалагічнай навукі, стварэнне высокаэфектыўных лекавых сродкаў і падрыхтоўку навуковых кадраў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Академик М. Д. Машковский / Авт.-сост. Г. Я. Шварц. — М.: Анахарсис, 2008. — 144 с.