Міхал Казіміравіч Валовіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міхал Валовіч
Michał Vałovič, Lavon Pracłaŭski. Міхал Валовіч, Лявон Працлаўскі (1832-1837).jpg
Паўстанцы Міхал Валовіч і Лявон Працлаўскі, гравюра XIX стагоддзя
POL COA Bogoria.svg
Герб «Багорыя»
 
Адукацыя: Віленскі ўніверсітэт
Нараджэнне: 18 чэрвеня 1806(1806-06-18)
маёнтак Парэчча Слонімскі павет Літоўска-Гродзенская губерня, Расійская імперыя
Смерць: 2 жніўня 1833(1833-08-02) (27 гадоў)
Гродна, Літоўска-Гродзенская губерня, Расійская імперыя
Род: Валовічы
Бацька: Казімір Валовіч

Міхал Казіміравіч Валовіч[1] (польск.: Michał Wołłowicz, руск.: Михал Казимирович Воллович; 18 чэрвеня 1806, маёнтак Парэчча Слонімскага павета Літоўска-Гродзенскай губерні, цяпер Слонімскі раён, Гродзенская вобласць — 2 жніўня 1833, Гродна) — філарэт, філамат, удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў, ваеннай экспедыцыі Юзафа Заліўскага(руск.) бел. і кіраўнік сялянскага паўстання на Слонімшчыне (1833).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Віленскі ўніверсітэт, дзе быў членам таварыства філарэтаў і таварыства філаматаў і сябраваў з Ігнатам Дамейкам, Аляксандрам Ходзькам і інш.

Прыняў удзел у паўстанні 1830—1831 гадоў у складзе войск генерала Антонія Гелгуда, у сувязі з яго паражэннем быў вымушаны эміграваць у Францыю[1], дзе зблізіўся з дэмакратычнымі арганізацыямі, рухам карбанарыяў.

Паўстанцы Міхал Валовіч і Артур Завіша(руск.) бел. каля шыбеніцы, гравюра М. Ходзькі

Пад уплывам Юзафа Заліўскага вырашыў прыняць удзел у яго ваеннай экспедыцыі Юзафа Заліўскага на тэрыторыю Беларусі і Літвы, каб узняць там (у адрозненне ад папярэдняга) сялянскае паўстанне. Меркавалася, што карбанарыі Заходняй Еўропы, перамогшы ў сябе, дапамогуць паўстанцам. Па рашэнні Юзафа Заліўскага Валовіч узначаліў слонімска-навагрудскую акругу. 19 сакавіка 1833 года[1] паўстанцы перайшлі расійскую мяжу і пачалі дзейнічаць на Слонімшчыне і Гродзеншчыне. У атрад Валовіча прыйшлі сяляне з Парэчча, Вострава і Бардашоў. Каб здабыць грошы, паўстанцы напалі на пошту. Меркавалася ўзяць штурмам турму ў Слоніме з тым, каб вызваленыя вязні далучыліся да паўстанцаў. Але такія дзеянні ўстрывожылі ўлады. Гродзенскі губернатар Мураўёў даў загад акружыць атрад над Шчарай.

Валовіч спрабаваў скончыць жыццё самагубствам, але пісталет даў асечку. Паўстанцы трапілі ў палон. Усяго па Гродзеншчыне было арыштавана звыш 150 чалавек. На допыце Валовіч сведчыў, што «хацеў выкарыстаць мяркуемае паўстанне, каб здзейсніць свой намер і вызваліць сялян». 11 чэрвеня 1833 года ў Гродне пачаўся судовы працэс. Побач з Валовічам на лаве падсудных сядзелі 10 сялян, быў прысуджаны да пакарання смерцю праз чацвертаванне, аднак князь Далгарукаў змякчыў прысуд. Валовіча павесілі ў Гродне 2 жніўня 1833[1]. Астатнія паўстанцы былі сасланы ў Сібір — на катаржныя работы, у арыштанцкія роты, на пасяленне. У ссылку адправілі таксама паўстанцаў з Воранава на чале з М. Шыманскім.

Ідэалогія[правіць | правіць зыходнік]

М. Валовіч крытычна ацэньваў вопыт паўстання 1830-31 гадоў, якое, на яго погляд, не мела «агульначалавечай мэты», паколькі адпавядала інтарэсам шляхты[1]. Падыйшоў да разумення таго, што ў вызваленчай барацьбе асноўнай сілай павінны быць народныя масы, пераважна сялянства. Выступаў за адмену прыгоннага права, за права кожнага народа на самастойнае развіццё[1].

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У вёсцы Парэчча, побач з уніяцкай царквой, якую збудавалі Валовічы, стаяў крыж у гонар М. Валовіча і 12 паўстанцаў, якія загінулі ў барацьбе супраць расійскага імперыялізму. Аднак у 2003 святар Маскоўскага патрыярхату, які прыехаў у прыход з Прыднястроўя, загадаў выкапаць крыж. Пазней крыж адшукалі побач са Шчарай і паставілі на могілках[2].

Мясцовы скульптар Лявон Богдан плануе паставіць помнік Міхалу Валовічу паміж парэцкімі могілкамі і былой уніяцкай царквой, аднак не можа атрымаць дазвол ад уладаў[3].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 Валович Михаил Казимирович // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 121. — 737 с.
  2. Слонімшчына: у Парэччы ўшанавалі памяць паўстанцаў Міхала Валовіча // «Радыё Свабода», 1 ліпеня 2007.
  3. На Гарадзеншчыне ўшанавалі Міхала Валовіча // «Радыё Свабода», 22 чэрвеня 2008.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. — Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9
  • Мальдзіс А. «…Прыгавораны да пакарання праз павешанне» // Мальдзіс А. Падарожжа ў XIX стагоддзе. Мн., 1969;
  • Sidorowicz-Czerniawska K. Sprawa emisarjusza Michała Wołłowicza w r. 1833. Grodno, 1934.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-142-0.
  • Michał Chodźko, «Artur Zawisza i Michał Wołłowicz», Paryż ; L. Martinet 1859
  • «Kronika powstań polskich 1794—1944», Wydawnictwo Kronika, Warszawa, ISBN 83-86079-02-9
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]