Перайсці да зместу

Міхал Казімір Радзівіл

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхал Казімір Радзівіл
Міхал Казімір Радзівіл
Міхал Казімір Радзівіл
Герб «Трубы»
Герб «Трубы»
кашталян віленскі
30 чэрвеня 1661 — 1666
Папярэднік Ян Казімір Хадкевіч
Пераемнік Міхал Казімір Пац
13-ы гетман польны літоўскі
верасень 1668 — 14 лістапада 1680
Папярэднік Уладзіслаў Валовіч
Пераемнік Казімір Ян Сапега
ваявода віленскі
1666 — 30 чэрвеня 1668
Папярэднік Павел Ян Сапега
Пераемнік Ежы Караль Глябовіч
староста лідскі
1668 — 1676
Папярэднік Аляксандр Крыштаф Нарушэвіч
Пераемнік Дамінік Мікалай Радзівіл
14-ы падканцлер літоўскі
чэрвень 1668 — 14 лістапада 1680
Папярэднік Аляксандр Крыштаф Нарушэвіч
Пераемнік Дамінік Мікалай Радзівіл
староста крычаўскі[d]
з 9 верасня 1670
Папярэднік Мікалай Стэфан Пац
крайчы вялікі літоўскі
10 студзеня 1653 — 16 жніўня 1656
Папярэднік Міхал Караль Радзівіл[d]
Пераемнік Тэадор Дэнгаф
стольнік вялікі літоўскі
26 верасня 1652 — 10 студзеня 1653
Папярэднік Вінцэнт Гасеўскі
Пераемнік Крыштаф Патоцкі
падчашы вялікі літоўскі
16 жніўня 1656 — 18 ліпеня 1661
Папярэднік Міхал Караль Радзівіл[d]
Пераемнік Крыштаф Патоцкі
маршалак Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага
з 1664
староста рабштынскі[d]
з 1668

Нараджэнне 26 кастрычніка 1635(1635-10-26)[1][2]
Смерць 14 лістапада 1680(1680-11-14)[3] (45 гадоў)
Месца пахавання
Род Радзівілы
Бацька Аляксандр Людвік Радзівіл[4]
Маці Тэкля Ганна з Валовічаў
Жонка Катажына з Сабескіх[4][5][…]
Дзеці Мікалай Францішак, Багуслаў Крыштаф, Ян, Людвік, Юрый Юзаф, Караль Станіслаў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міхал Казімір Радзівіл (26 кастрычніка 1635, Нясвіж — 14 лістапада 1680, Балоння) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага[6]. Стольнік (16521653), крайчы (16531656) і падчашы вялікі літоўскі (16561661), кашталян (16611666) і ваявода віленскі (16661668), падканцлер вялікі літоўскі і гетман польны літоўскі1668)[7].

Міхал Казімір Радзівіл — шчыры каталік, вядомы рэлігійным фундатарствам і бегласцю ў навуках, асабліва ў алхіміі. Падчас шведскіх войнаў адважна бараніў край ад уварванняў, разам з Міхалам Вішнявецкім належаў да арыстакратычнай апазіцыі, удзельнічаў у Хацінскай бітве (1673). Князь Свяшчэннай Рымскай імперыі на Нясвіжы і Алыцы, VI ардынат нясвіжскі, IV ардынат алыцкі, III пан на Белай.

Валодаў Крожамі ў Жамойці, Белай і Славатычамі ў Берасцейскім павеце, Шыдлоўцам у Каралеўстве Польскім і інш. Быў старостам упіцкім, перамышльскім, члухаўскім, камянецкім, хойніцкім, лідскім, цельшыцкім, рабштынскім, хацінскім, гомельскім, осцкім, крычаўскім, прапойскім, гульбінскім, нежынскім і інш.

Кацярына з Сабескіх

З нясвіжскай лініі роду Радзівілаў гербу «Трубы», сын Аляксандра Людвіка, маршалка вялікага літоўскага, і Тэклі Ганны з Валовічаў. Ягоным хросным бацькам быў кароль і вялікі князь Ян Казімір. Па смерці маці выхоўваўся ў Кобрына пад апекай бабулі Альжбеты з Гаслаўскіх-Валовічаў.

Першую адукацыю атрымаў у Нясвіжы, куды пераехаў па смерці бабулі. Удзел у грамадскім жыцці распачаў з элекцыйнага сойму ў Варшаве (1648), калі аддаў свой голас за неўзабаве абранага караля і вялікага князя Яна Казіміра. Разам з бацькам прысутнічаў на каранацыі. Па атрыманні свайго першага значнага ўраду — стольніка вялікага літоўскага — разам з бацькам здзейсніў падарожжа ў Еўропу, у выніку якога доўга заставаўся ў Балонні, дзе навучаўся ва ўніверсітэце.

Уезд М. К. Радзівіла ў Вену, 1680

Абіраўся паслом на соймы 1648, 1659, 1661 гадоў, быў маршалкам Галоўнага Трыбунала ў 1664 годзе.

М. К. Радзівіл з сынамі. Работа пэндзля Д. Шульца, 1664

Па смерці бацькі (1654) стаў нясвіжскім ардынатам, займаўся ўмацаваннем Нясвіжа і замку. У 1655 годзе разам з мясцовым насельніцтвам бараніў Нясвіж ад маскоўскага войска. Неўзабаве па паразе ў бітве пад Філіпавым, ледзь выратаваўся ад шведскага палону. Нягледзячы на вялікія страты, адгукнуўся на просьбу Яна Казіміра і выставіў у літоўскае войска за свой кошт 600 драгунаў і 1200 пяхоты, аднак па загаду караля гэтыя ваенныя фарміраванні ўвайшлі ў войска Каралеўства Польскага[8]. У сакавіку 1658 года на вяселлі Яна Замойскага і Марыі Казіміры дэ Акрыён, пазнаёміўся з сваёй будучай жонкай, тагачаснай маладой удавой Кацярынай з роду Сабескіх, з якой пабраўся шлюбам 7 ліпеня таго ж года ў Львове.

Увесь наступны 1659 год правёў у бітвах за вызваленне захопленых маскоўскімі войскамі тэрыторый у вайну 1654—1667 гадоў. Пад канец таго ж года паспяшаўся ў Нясвіж, каб умацаваць горада і замак, папоўніць яго зброяй, правіянтам і людзьмі. Умацаваны Нясвіжскі замак вытрымаў у 1660 годзе паўторную аблогу маскоўскіх войскаў.

Па ваенных спусташэннях дамогся ад караля Рэчы Паспалітай вызвалення Нясвіжа на чатыры гады ад падаткаў, салдацкіх пастояў і каралеўскіх мытаў. 20 студзеня 1673 года выдаў «Універсал», у якім заахвочваў насельніцтва дзяржавы сяліцца ў Нясвіжы, гарантуючы свабоды паводле Магдэбургскага права, у дадатак робячы значныя ахвяраванні касцёлам і кляштарам, што надала істотную дапамогу аднаўленню культурнай сталіцы Радзівілаў.

Уезд М. К. Радзівіла ў Рым, 1680

У час міжкаралеўя 16731774 гадоў імя М. К. Радзівіла называлася сярод кандыдатаў на прастол, але ён падтрымаў абранне Яна Сабескага і стаў яго блізкім паплечнікам. Удзельнічаў у антытурэцкіх кампаніях 16741775 гадоў і 1677 года ва Украіне.

У 1679[7] годзе накіраваўся да імператара Леапольда выказаць ад імя караля і вялікага князя суседскую прыязнасць, а таксама да папы Інакентыя XI, каб засведчыць яму каралеўскую пакору[8]. Памёр на зваротным шляху ў Балонні.

У шлюбе з Кацярынай Сабескай (сястра Яна Сабескага) меў дачку Тэклю Адэлаіду і сыноў Мікалая Францішка, Багуслава Крыштафа, Яна, Людвіка, Юрыя Юзафа, Караля Станіслава.

Зноскі

  1. Internetowy Polski Słownik Biograficzny Праверана 22 жніўня 2021.
  2. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. I, Województwo wileńskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. A. RachubaWarszawa: Wydawnictwo DiG, 2004. — С. 112. — 764 с. — ISBN 83-7181-305-8
  3. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 156, 165.
  4. а б Radziwiłłowie herbu TrąbyWarszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
  5. Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia roduPoznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 341. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
  6. ЭнцВКЛ 2005.
  7. а б Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 60.
  8. а б Шышыгіна-Патоцкая К. Я. Нясвіж і Радзівілы. — Мн.: Беларусь, 2007.