Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька
Michał Kazimierz Radziwiłł Rybeńko.JPG
POL COA Radziwiłł.svg
 
Дзейнасць: дыпламат
Нараджэнне: 13 чэрвеня 1702(1702-06-13)[1]
Алыка, Луцкі павет, Валынскае ваяводства, Малапольская правінцыя[d], Карона Каралеўства Польскага, Рэч Паспалітая[1]
Смерць: 15 мая 1762(1762-05-15) (59 гадоў) ці 22 мая 1762(1762-05-22)[1] (59 гадоў)
Нясвіж, Нясвіжскае княства[d], Новагародскі павет, Новагародскае ваяводства, Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая
Пахаванне: Крыпта-пахавальня Радзівілаў
Дынастыя: Радзівілы
Бацька: Караль Станіслаў Радзівіл
Маці: Ганна Кацярына Радзівіл
Жонка: Ганна Людвіка Радзівіл і Францішка Уршуля Радзівіл
Дзеці: Геранім Вінцэнт Радзівіл, Караль Станіслаў Радзівіл «Пане Каханку», Кацярына Караліна з Радзівілаў[d] і Вераніка Радзівіл[d]
 
Узнагароды:
ордэн Белага Арла Order of St. Andrew

Міхал Казімір Радзівіл «Рыбанька» (13 чэрвеня 1702 — 15 мая 1762, Нясвіж) — ВКЛ дзяржаўны дзеяч, мецэнат.

Прадстаўнік роду Радзівілаў, сын вялікага канцлера Караля Станіслава, бацька Караля Станіслава «Пане Каханку».

Cыноў Міхала вучыў педагог і выдавец Ян Пашакоўскі.

У 1726 распачаў аднаўленне замку ў Нясвіжы, збуранага шведамі ў 1706. У 1750 аднавіў дзейнасць Нясвіжскай друкарні і адкрыў Нясвіжскі кадэцкі корпус. Заснаваў першыя ў ВКЛ мануфактуры, між іншых Навасвержаньскую фаянсавую, Слуцкую персіярню (мануфактуру па вырабе шаўковых паясоў). Супольна з жонкай Уршулай сарганізаваў тэатр і музычную, вакальную і балетную школы, аркестр беларускіх народных інструмантаў.

Кавалер ордэна Белага арла з 1727 года.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]