Міхал Наўка
Міхал Наўка | |
---|---|
в.-луж.: Michał Nawka | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 22 лістапада 1885[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 сакавіка 1968[1] (82 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Антон Наўка, Ludmila Nawka[d], Blasius Nawka[d] і Achim Nawka[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, настаўнік |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міхал Наўка (в.-луж.: Michał Nawka, 22 лістапада 1885, Радвар, Германія — 16 сакавіка 1968, Будзішын, ГДР) — лужыцкі пісьменнік, паэт, мовазнаўца, педагог і грамадскі дзеяч. Адзін са стваральнікаў лужыцкай культурна-грамадскай арганізацыі «Домавіна»[3][4].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 22 лістапада 1885 года ў горадзе Радвар. Пасля заканчэння пачатковай школы ў 1900 годзе паступіў у каталіцкае педагагічнае вучылішча ў Будзішыне, якое скончыў у 1904 годзе. У 1903 годзе ўступіў у лужыцкае культурна-асветніцкае таварыства «Маціца сербская». Будучы студэнтам педагагічнага вучылішча, разам з Францам Кралем выдаваў дзіцячы часопіс «Zahrodka» (з 1906 года — «Raj») і дзіцячую бібліятэку. З 1904 года працаваў настаўнікам у горадзе Жытава і вёсцы Гайніцы. З 1906 па 1908 год настаўнічаў у вёсцы Здзер. Падчас працы ў гэтай вёсцы, арганізаваў у ёй хор «Meje». У 1908 годзе пераехаў у Радвар, дзе выкладаў да 1937 годзе. Арганізаваў у Радвары гарадскі лужыцкі хор, якім кіраваў да 1937 года. У 1909-1910 гадах рэдагаваў часопіс «Serbski hospodar». У 1912 годзе быў адным з ініцыятараў стварэння лужыцкай культурна-асветніцкай арганізацыі «Домавіна».
Пасля Першай сусветнай вайны ўдзельнічаў у дзейнасці розных лужыцкіх культурных і грамадскіх арганізацый. Удзельнічаў у дзейнасці спартыўнай арганізацыі «Сербскі сокал», выдаючы з 1928 па 1932 год іх друкаваны орган «Sokołske listy». У 1920 годзе прыняў удзел у міжнародным з'ездзе сокалсьскіх арганізацый у Празе. Супрацоўнічаў з лужыцкім Народным універсітэтам.
У 1923 годзе арганізаваў Саюз лужыцкіх харавых таварыстваў (Zwjazk serbskich spěwnych towarstwow).
Пасля прыходу да ўлады нацыстаў падвяргаўся ціску з боку ўлады. У 1934 годзе быў высланы ў Хемніц, дзе прапрацаваў настаўнікам да 1945 года. У 1936 годзе перавёў на ніжнялужыцкую мову чын каталіцкай імшы «Missale Romanum». У 1945 годзе вярнуўся ў Будзішын. У 1945-1946 гадах працаваў у Будзішыне дырэктарам гарадской школы імя Фіхта. З 1946 па 1949 год быў дырэктарам педагагічных курсаў у Радвары. З 1949 па 1955 год выкладаў лужыцкія мовы ва ўніверсітэце імя Карла Маркса ў Лейпцыгу. У 1951 годзе стаў ініцыятарам стварэння «інстытута Сербскага» (у цяперашні час — Інстытут сарабістыкі) пры універсітэце імя Карла Маркса. З 1950 года па 1960 год рэдагаваў каталіцкі часопіс «Katolski Posoł».
У 1955 годзе выйшаў на пенсію. Памёр у 1968 годзе. Пахаваны на могілках святога Мікалая ў Будзішыне.
Сачыненні
[правіць | правіць зыходнік]Пісаў у асноўным вершы на верхнялужыцкай мове. Выдаў некалькі кніг па лужыцкаму мовазнаўству і дапаможнікаў па верхнялужыцкай мове. Займаўся перакладамі на верхнялужыцкую мову.
- Паэтычныя зборнікі
- Baje, bajki a basnički, serbske narodne, 1914;
- Kwasne přednoški wšelakich spisowaćelow za zeleny, slěborny a złoty kwas, 1922;
- Pokhěrluški ze serbskeho luda, 1924;
- Na wsy — za wsu, 1925;
- Dźěćatka hladajće, kajke to rjanosće, 1928;
- Łónčko kwasnych hrónčkow, 1935;
- Pokiwy pyskej a pjeru, 1936;
- Klepam, klepam pišćałku, 1957;
- Проза
- Mikławša Andrickeho listy z Prahi z lět 1885-1895 (1922);
- Zejler wosrjedź luda, 1923;
- Na běrnach, 1965.
- Песенныя зборнікі
- Naše spěwy, 1930.
- Spěwnik za serbske wyše šule
- Лінгвістычныя сачыненні
- Přewodnik po serbšćinje, 1920;
- Zmysł našich słowow, 1925;
- Dodawk k Rězakowemu słownikej, 1926;
- Raj rěče, 1931;
- Naša serbšćina
- Пераклады на верхнялужыцкую мову
- Missale Romanum, 1936.
- Te Deum;
- Рэвізор.
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]У 1908 годзе ажаніўся з Ганнай Андрыцкец. У іхнім шлюбе нарадзілася 13 дзяцей. Адным з яго сыноў быў лужыцкі пісьменнік Антон Наўка.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль імя Лейбніца Акадэміі навук ГДР (1955);
- Крыж «Pro ecclesia et Pontifice» (1965);
- Лаўрэат прэміі імя Якуба Чышынскага (1966).
Зноскі
- ↑ а б Swartz A. Michał Nawka // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Catalog of the German National Library Праверана 10 чэрвеня 2020.
- ↑ 100 Jahre Domowina — Bund Lausitzer Sorben, von Dr. Peter Schurmann, Sorbisches Institut/Zweigstelle für niedersorbische Forschungen Cottbus . Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2018. Праверана 26 кастрычніка 2018.
- ↑ Zur Geschichte der Domowina Архівавана 26 кастрычніка 2018.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гугнин А. А., Введение в историю серболужицкой словесности и литературы от истоков до наших дней, Российская академия наук, Институт славяноведения и балканистики, научный центр славяно-германских отношений, М., 1997, стр. 127, 129, 131, 133, 141, 156, 160, ISBN 5-7576-0063-2
- Kito Lorenc: Serbska poezija 6 — Michał Nawka. Ludowe nakładnistwo Domowina, Budyšin 1978.
- Dietrich Šołta: Stawizny serbskeho pismowstwa — III. dźěl. Ludowe nakładnistwo Domowina, Budyšin 1990.
- R. Jentsch, Michał Nawka zum 80. Geburtstag — Zeitschrift für Slawistik 10 (1965), 5, str. 795—796; * Młynk, Michał Nawka jako prozaist — Lětopis A 12/1 (1965), str. 18-44; ts.,
- Michał Nawka jako basnik — Lětopis A 13/2 (1966), str. 164—200;
- Z. Kościów, Michał Nawka. Puće žiwjenja a skutkowanja; wobrys, Budyšin 1994; ts.,
- Michał Nawka 1885—1968, Budyšin 1996
- Nowy biografiski słownik k stawiznam a kulturje Serbow, wud. wot: Jan Šołta, Pětr Kunze a Franc Šěn, Budyšin: Ludowe nakładnistwo Domowina, 1984
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Біяграфія Архівавана 4 сакавіка 2016. (верхнялуж.)
- Біяграфія Архівавана 29 снежня 2014. (ням.)
- Нарадзіліся 22 лістапада
- Нарадзіліся ў 1885 годзе
- Нарадзіліся ў Саксоніі
- Памерлі 16 сакавіка
- Памерлі ў 1968 годзе
- Памерлі ў Баўтцэне
- Пахаваныя на могілках Святога Мікалая (Баўтцэн)
- Лаўрэаты прэміі імя Якуба Чышынскага
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі ГДР
- Лужыцкія грамадскія дзеячы
- Верхнялужыцкія пісьменнікі
- Лужыцкамоўныя паэты
- Члены Маціцы серба-лужыцкай