Міхаіл Пятровіч Плышэўскi

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міхаіл Пятровіч Плышэўскi
Дата нараджэння

1 лістапада 1862(1862-11-01)

Месца нараджэння
Дата смерці

19 жніўня 1937(1937-08-19) (74 гады)

Месца смерці

Міхаіл Пятровіч Плышэўскi (1 лістапада 1862, в. Варонічы — 19 жніўня 1937, Мінск) — беларускі протаіерэй, святы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Варонічы Ігуменскага павета Мінскай губерні (зараз Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці).

Сям’я паходзiць з сям’і патомных святароў. Яго бацька — Пётр Плышэўскi, скончыў Мінскую духоўную семінарыю і ў 1854 быў пасвечаны ў іерэі. Да 1910 быў пробашчам Свята-Міхайлаўскай царквы ў Варонiчах, а ў 1884 ён быў узнагароджаны набедранікам і скуфьей.

Цвёрда вырашыўшы пайсці па бацькаўскім шляху, Міхаіл паступае ў Мінскую духоўную вучэльню, а пасля і ў Мінскую духоўную семінарыю, пасля заканчэння якой, у 1890 году, ён быў пасвечаны ў сан іерэя. У 1893 Міхаіл Плышэўскі быў прызначаны пробашчам Свята-Пакроўскай царквы ў вёсцы Пагарэлае.

У 1912 году Міхаіл Плышэўскi быў перакладзены ў вёску Шацак і прызначаны пробашчам Свята-Іллінскага храма. У 25 чэрвеня 1914 духавенствам цэрквы другой акругі Ігуменскага павета, быў абраны на трохгадовы тэрмін дэпутатам на епархіяльны з’езд. Пасля канчатка мандата, у 1917 году, бацька Міхал быў узнагароджаны нагрудным крыжам. У 1917 году бязбожная бальшавіцкая ўлада, убачыла ў асобе пастыра «ворага пралетарскай рэвалюцыі». Неаднакратна арыштоўваўся па непраўдзівых вінавачаннях: у 1929 году ён прабыў у турме год і шэсць месяцаў, у 1932 тры месяца, а ў 1933 больш трох тыдняў. Гэтымі арыштамі, бацьку Міхала спрабавалі запалохаць.

Падчас Усесаюзнага попісу насельніцтва, бацька Міхаіл заклікаў жыхароў Шацка не баяцца савецкай улады і запісвацца вернікамі. Нязбожная ўлада палічыла гэта недаравальнай вольнасцю контррэвалюцыйнага характару і прымусіць зрачыся ад сану.

Смерць[правіць | правіць зыходнік]

Апошні раз быў арыштаваны 17 чэрвеня 1937. Яму былі паданы стандартныя вінавачанні ў антысавецкай і контррэвалюцыйнай дзейнасці. Пад следствам знаходзіўся ў Чэрвенскай турме НКУС. Устойліва перанясучы ўсе катаванні, бацька Міхаіл не толькі не зрокся ад сану, на што яго падштурхоўвалі, але і адважна выкрываў нязбожнікаў. За гэта і многае іншае, 12 жніўня 1937 гады тройкай НКУС за «антысавецкую дзейнасць», быў прысуджаны да вышэйшай меры кары, то бок да расстрэлу. Прысуд быў прыведзены ў сілу 19 жніўня ў Мінскай турме НКУС.

Рэабілітацыя[правіць | правіць зыходнік]

21 сакавіка 1989 Міхаіл Плышэўскі быў рэабілітаваны пракуратурай БССР. А ў 1999 году Сінодам Беларускага Экзархата Рускай Праваслаўнай Царквы прылічаны да ліку святых новапакутнікаў.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]