Міхал Скурась
| | ||||||||||||||||
| Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||
| Нарадзіўся |
15 лютага 2000 (25 гадоў) |
|||||||||||||||
| Грамадзянства | ||||||||||||||||
| Рост | 172 см | |||||||||||||||
| Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Мі́хал Ску́рась (польск.: Michał Skóraś; нар. 15 лютага 2000) — польскі футбаліст, паўабаронца бельгійскага клуба «Бругэ» і нацыянальнай зборнай Польшчы.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец познанскага «Леха». У 2018 годзе дзеля здабыцця гульнявой практыкі быў аддадзены ў арэнду ў клуб другога дывізіёна «Брук-Бэт Тэрмаліка», адгуляўшы за каманду 27 матчаў у сезоне 2018—2019 гадоў. Палову сезона 2019—2020 гадоў, таксама на правах арэнды, правёў у клубе Экстракласы «Ракаў». Пасля вярнуўся ў «Лех», дзе пачаў падцягвацца да матчаў асноўнай каманды. 20 сакавіка 2021 года забіў свой першы гол у прафесійнай кар’еры ў матчы супраць беластоцкай «Ягелоніі»[2]. У 2023 годзе спрычыніўся да таго, што польскі клуб дасягнуў чвэрцьфіналу Лігі канферэнцый 2022—2023 гадоў. У тым жа годзе, а менавіта 26 красавіка, склаў чатырохгадовы кантракт з бельгійскім «Бругэ».
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]«Лех»:
- Чэмпіён Польшчы: 2022
«Бругэ»:
- Чэмпіён Бельгіі: 2024
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ 90minut.pl — 2003. Праверана 23 верасня 2022.
- ↑ «Debiutancki gol Skórasia dla Lecha w lidze». Lech Poznań.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце worldfootball.net (англ.)
- Нарадзіліся 15 лютага
- Нарадзіліся ў 2000 годзе
- Нарадзіліся ў Сілезскім ваяводстве
- Ігракі ФК Лех Познань
- Ігракі ФК Брук-Бэт Тэрмаліца Няцеча
- Ігракі ФК Ракаў Чэнстахова
- Ігракі ФК Бругэ
- Ігракі ФК Гент
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Польшчы
- Ігракі зборнай Польшчы па футболе
- Ігракі ФК Брук-Бет Тэрмаліка Няцеча