Перайсці да зместу

Міхал Ян Борх

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхал Ян Борх
Тры Каўкі[d]
Тры Каўкі[d]
ваявода бэлзскі[d]
1787 — 1791
Папярэднік Ігнацы Цэтнер[d]
Пераемнік Тэадор Патоцкі[d]
пасол на Сойм Рэчы Паспалітай[d]
23-і абозны вялікі літоўскі
14 студзеня 1781 — 1787
Папярэднік Міхал Лопат
Пераемнік Караль Прозар
староста люцынскі[d]

Нараджэнне 20 чэрвеня 1753(1753-06-20)[1][2][…] ці 31 ліпеня (11 жніўня) 1751[3]
Смерць 28 снежня 1810(1810-12-28)[1][2]
Род Борхі
Бацька Ян Анджэй Борх[4]
Маці Луіза з Зыбергаў[d][4]
Жонка Элеанора Юр’еўна Броўн[d]
Дзеці Аляксандр Борх[d], Соф’я з Борхаў[d][4], Юзаф Казімір Пётр Борх[d], Ганна з Борхаў[d], Ізабела фон дэн Борх[d][4], Караль Борх і Людвіка з Борхаў[d]
Грамадзянства
Член у
Адукацыя
Дзейнасць геалогія і мінералогія
Званне генерал-лейтэнант
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міхал Ян Борх (польск.: Michał Jan Borch; 31 ліпеня 1751 або 20 чэрвеня 1753, Варкляны — 28 або 29 снежня 1810) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага, геолаг, мінералог, пісьменнік, генерал-лейтэнант.

Паходзіў са шляхецкага роду Борхаў герба «Тры каўкі». Нарадзіўся ў сям’і Яна Енджэя Юзафа.

Скончыў піярскі Калегіум нобіліум у Варшаве. З 1762 года ў войску, у 1771 годзе капітан пешай гвардыі ВКЛ, быў паранены пры спробе барскіх канфедэратаў выкрасці караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, з 1776 года палкоўнік гусарскай харугвы, генерал-лейтэнант кароннага войска, вялікі абозны літоўскі ў 1781—1787 гадах, ваявода белзскі ў 1787—1791 гадах, стараста люцынскі. Рыцар і бальі Мальтыйскага ордэна, у 1783 годзе атрымаў тытул графа Свяшчэннай Рымскай імперыі.

Навуковая дзейнасць і творчасць

[правіць | правіць зыходнік]
Палац у Варклянах

Быў аматарам мастацтваў і літаратуры, займаўся прыродазнаўчымі навукамі, выдаў працы па геалогіі, мінералогіі, батаніцы. У 1776—1777 гадах зрабіў навуковае падарожжа на Сіцылію і Мальту. У сваім маёнтку ў Варклянах пабудаваў палац і парк, упрыгожаны бюстамі гістарычных дзеячаў Рэчы Паспалітай, які апісаў у кнізе «Сентыментальны парк маёнтка Варкляны графа Борха на Белай Русі» («Jardin sentimental du château de Warkland dans le Comté de Borch en Russie Blanche», Варшава, 1795). Сабраў у Варклянах вялікія прыродазнаўчыя калекцыі і бібліятэку. Аўтар паэм на французскай мове, у т.л. «Станіславіяда, шчаслівае выратаванне Станіслава II, караля Польшчы» («La Stanislaide ou l’Heureuse delivrance de Stanislas II roi de Pologne», Варшава, 1791), біяграфіі свайго цесця «Гісторыя жыцця Георга Броўна, графа Свяшчэннай Імперыі, генерал-губернатара Лівоніі і Эстоніі» («Histoire de la vie de George de Browne, comte de Saint-Empire, gouverneur generał de Livonie d’Esthonie», Рыга, 1794).

Элеанора Юр’еўна Борх

Жонка (з 1783) — графіня Элеанора Юр’еўна Броўн (1766—1844), дачка рыжскага генерал-губернатара графа Ю. Броўна[5], у шлюбе з якой Борх меў траіх сыноў і чатырох дочак[6]:

  • Соф’я (1795—1880), жонка Фёдара Фёдаравіча Келера; у іх сын Эдуард.
  • Карл (1798—1861), віцебскі губернскі маршалак дваранства, у шлюбе з графіняй Луізай Міхайлаўнай Плятэр-Зіберт;
  • Аляксандр Антон Станіслаў Бернгарт (1804—1867), сапраўдны тытулярны саветнік, обер-цырымоніймайстар, у шлюбе з 1833 года з фрэйлінай графіняй Соф’яй Іванаўнай (1809—1871), дачкой графа І. С. Лаваля;
  • Іосіф Казімір (1807—1881) — з 1830 года ў шлюбе з Любоўю Вікенцьеўнай Галынскай (1812—1868), дачкой тайнага саветніка Вікенція Іванавіча Галынскага[7]. Яго імем быў падпісаны «Патэнт на званне раганосца», які быў атрыманы ў 1836 годзе А. С. Пушкіным і стаў прычынай дуэлі апошняга з Дантэсам.
  • Луіза — у першым шлюбе замужам за графам Аляксандрам Мацвеевічам Ламздорфам, у другім — за Эдуардам фон Функам;
  • Ізабела — замужам за Васілём Фёдаравічам Гротам;
  • Ганна — замужам за Фёдарам Фёдаравічам Гротам.
  1. а б в г www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
  2. а б Catalog of the German National Library Праверана 31 мая 2020.
  3. Борх граф Михаил Иоганн фон дер - Биография Праверана 6 чэрвеня 2025.
  4. а б в г Pas L. v. Genealogics — 2003.
  5. Михаил Иванович Борх Архівавана 13 лютага 2018..
  6. Петр Долгоруков (князь). Российская родословная книга, Том 3. Праверана 4 кастрычніка 2014.
  7. Фаворитка царя. Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2014. Праверана 4 кастрычніка 2014.