Міханавічы (аграгарадок)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Міханавічы
Станция Михановичи.JPG
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Заснаваны
Насельніцтва
6 000 чалавек
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 17
Паштовы індэкс
223070
Аўтамабільны код
5
Міханавічы на карце Беларусі ±
Міханавічы (аграгарадок) (Беларусь)
Міханавічы (аграгарадок)
Міханавічы (аграгарадок) (Мінская вобласць)
Міханавічы (аграгарадок)

Мі́ханавічы[1] (трансліт.: Michanavičy, руск.: Михановичи) — аграгарадок у Мінскім раёне Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Міханавіцкага сельсавета.

Чыгуначныя пуці дзеляць пасёлак на дзве часткі. Акрамя прыватнага сектара, у Міханавічах ёсць шматпавярховыя дамы. Злева ад цэнтральнай вуліцы — тэрыторыя вайсковай часці з ваенным гарадком, які прадстаўлены невялікімі двухпавярховымі шматкватэрнымі дамамі. У канцы цэнтральнай вуліцы — шасціпавярховы дом.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны 16 верасня 1873 г., калі быў уведзены ў эксплуатацыю ўчастак Лібава-Роменскай чыгункі МінскБабруйск. Чыгуначная станцыя атрымала сваю назву ад суседняй вёскі Міханавічы. У вёсцы на беразе Свіслачы знаходзілася вадакачка, з дапамогай якой на станцыі вадой запраўляліся паравозы. Вадакачка в. Міханавічы згадваецца ў гістарычнай літаратуры як месца правядзення II з'езда партызан Мінскага павета (5 красавіка 1920 года) падчас савецка-польскай вайны. У 1924 годзе пачынае дзейнічаць торфапрадпрыемства «Міханавічы» (спыніла дзейнасць у 1964 годзе). У даваенны час для рабочых торфапрадпрыемства былі пабудаваны 7 жылых баракаў, сталовая, магазін. У час Вялікай Айчыннай вайны ў адным з гэтых баракаў нацысты ўтрымлівалі каля 100 ваеннапалонных савецкіх салдат, працу якіх выкарыстоўвалі для здабычы торфу. У час Вялікай Айчыннай вайны мясцовыя жыхары актыўна ўдзельнічалі ў партызанскім руху. Недалёка ад станцыі знаходзіцца брацкая магіла партызан і воінаў Чырвонай Арміі, якія загінулі ў 1941-1944 гг. (З 111 пахаваных вядомыя прозвішчы 43 чалавек). У 1974 годзе недалёка ад Міханавічаў быў пабудаваны першы кампрэсарны цэх абслугоўвання магістральнага газаправода, з гэтага часу значная частка насельніцтва пасёлка працуе ў Мінскім УМГ. У 1989 годзе да пасёлку Міханавічы была далучана суседняя вёска Островы.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

На тэрыторыі аграгарадка размешчаны агульнаадукацыйная сярэдняя школа, дзве дзіцячых дашкольных установы, урачэбная амбулаторыя, Дом фальклору, Дзіцячая школа мастацтваў, сельскі Дом культуры, Цэнтр моладзі, Мінская цэнтральная раённая бібліятэка. Бібліятэка даволі запатрабаваная, ёй наведваюць больш за 3500 чытачоў. У школе вучацца каля 600 дзяцей, у тым ліку вучні з суседніх вёсак. У Міханавічах ёсць крамы, аптэка, пошта.

Транспарт і дарогі[правіць | правіць зыходнік]

Чыгуначная станцыя "Міханавічы"

У аграгарадку размешчана аднайменная чыгуначная станцыя.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Міханавічы называюць мястэчкам газавікоў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Міхано́вічы, Пасёлак Мі́ханаўскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]