Міхась Белямук
Міхась Белямук | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 сакавіка 1924 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 кастрычніка 2014 (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | вучоны |
Альма-матар |
Міхась Белямук (псеўд.: Дубок, Чаромха, Беластоцкі) (15 сакавіка 1924, вёска Голя (з 1964 г. Пагранічная), Камянецкі раён, Брэсцкая вобласць — 31 кастрычніка 2014) — беларускі грамадскі дзеяч, гісторык.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Пад час нямецкай акупацыі — афіцэр Беластоцкага батальёна Самааховы. З лета 1944 года — у эміграцыі. Некаторы час жыў у беларускіх лагерах для перамешчаных асоб у Германіі. Прымаў удзел у Першым з’ездзе беларускіх вернікаў у Рэгенсбургу[1].
У 1949 годзе эміграваў у ЗША. Вучыўся на гістарычным факультэце ўніверсітэта ў Каламбусе (штат Агая).
Стаў адным з арганізатараў беларускага жыцця ў Кліўлендзе, стваральнікаў мясцовага аддзела Беларуска-амерыканскага задзіночання. З 1954 года быў старшынёй Згуртавання беларускай моладзі ў Кліўлендзе.
З 1991 года — ініцыятар і выдавец гістарычнага часопіса «Полацак». Аўтар шэрагу публікацый, у тым ліку на гістарычныя тэмы. З 1993 года — ганаровы член Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі. Выдаў успаміны («Свайго лёсу не мінеш», Вільня, 2006).
Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]
- Вытокі беларускіх пячаткаў = Origins of byelorussian seals / М. Белямук. — Клыўленд (Огаё), 1986. — 47 с.
- Вялікі князь Вітаўт і ягоная маестатная пячатка // Białoruskie Zeszyty Historyczne. — 2009. — № 31. — S.
- Тапаграфія знаходакм манэт і аздобаў // Полацак. — 1992. — № 8. — С. 12—20; № 9. — С. 9—18; № 10. — С. 9—15.
Зноскі
- ↑ Гардзіенка, А. Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА) / Алег Гардзіенка. — Смаленск: [б.в.], 2009. — 428 с., [12] с. іл. — С. 32. — (БІНІМ; Бібліятэка Бацькаўшчыны, Кн. 16).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Белы, А. Я. Белямук Міхась //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-142-0. — С. 12.
- Юрэвіч, Л. Літаратурны рух на эміграцыі. — Мінск: БГА, 2002.