Міхась Вышынскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Міхась (Міхаіл Антонавіч) Вышынскі (27 студзеня 1940, Мінск18 студзеня 1996) — беларускі пісьменнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і настаўніка. Пасля заканчэння школы фабрычна-заводскага навучання (1957) працаваў муляром на будоўлях Мінска. Адначасова вучыўся ў вячэрняй школе. Скончыў [[філалагічны факультэт БДУ|філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта]] (1965), настаўнічаў на Брэсчыне і Міншчыне. У 1967-1968 гг. працаваў рэдактарам мастацкай літаратуры ў выдавецтве «Беларусь», у 1968-1969 гг. - рэдактарам аддзела прозы часопіса «Нёман». У 1970-1975 гг. - рэдактар вяшчання для дзяцей і юнацтва Беларускага радыё.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Літаратурнай працай займаецца з 1959 г. (апублікаваў нарыс у газеце «Калгасная праўда»). Аўтар кніг аповесцей і апавяданняў «Вокны ўначы» (1969), «На павароце» (1973), «Крыніца, светлая вадзіца» (1979), «У полі, за сялом...» (апавяданні для дзяцей, 1981), «Людзі вясны» (нарысы, 1982).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0