Міхась Ганько
Міхась Ганько | |
---|---|
Род дзейнасці | палітык |
Дата нараджэння | 28 лютага 1918 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | невядома |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у | |
Прыналежнасць | СССР |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Творы ў Вікікрыніцах |
Міхась Ганько (28 лютага 1918, в. Каледзіно, Вілейскі павет, Віленская губерня, цяпер Маладзечанскі раён, Мінская вобласць — ?; Псеўданімы: В.Аганёк, М.Волат) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, рэдактар, кіраўнік Саюза беларускай моладзі. Беларускі калабарант з нацыстамі ў часы Другой сусветнай вайны.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]У 1938—1939 гг. вучыўся на медыцынскім факультэце Віленскага ўніверсітэта. У 1939—1941 гг. працаваў дырэктарам Лужкоўскай няпоўнай сярэдняй школы (Маладзечанскі раён).
У чэрвені 1941 г. мабілізаваны ў Чырвоную Армію. У снежні 1941 г. трапіў у нямецкі палон. Вызвалены з лагера па хадайніцтве Ф. Акінчыца. Скончыў школу прапагандыстаў. Працаваў у аддзеле прапаганды пры Генеральным камісарыяце Беларусі. Супрацоўнічаў з беларускай прэсай. 22 чэрвеня 1943 г. узначаліў Кіраўнічы штаб СБМ. Быў галоўным рэдактарам часопіса «Жыве Беларусь!», дзе друкаваўся пад псеўданімамі. Удзельнік 2-га Усебеларускага кангрэса.
У ліпені 1944 г. выехаў у Германію. Імкнуўся перавесці ўзброеныя атрады, сфарміраваныя з ліку сяброў СБМ, пад камандаванне генерала А. А. Уласава[1]. На пачатку 1945 г. уступіў у падпольную Беларускую незалежніцкую партыю. Служыў афіцэрам-прапагандыстам у дэсантным батальёне «Дальвіц». Рэдагаваў часопіс «Змагар». Пасля раззбраення батальёна «Дальвіц» сляды Ганько знікаюць. Ёсць звесткі, што ў 1945 г. нелегальна вярнуўся ў Беларусь, дзе браў удзел у антысавецкім партызанскім руху.
Меў брата Міколу.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Antonio J. Munoz, Oleg V. Romanko: Hitler's White Russians. Collaboration, Extermination and Anti-partisan Warfare in Byelorussia, 1941–1944. Europa Books, Bayside NY 2003, С. 452
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- Соловьев А. К. Белорусская Центральная Рада. — Мн., 1995.
- Беларускі нацыяналізм: Даведнік / Укладальнік Пятро Казак. — Менск: Голас Краю, 2001. — 46 с.
- Юрэвіч Л. Вырваныя бачыны. Да гісторыі Саюзу Беларускае Моладзі. — Мн., 2001.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Міхась Ганько і Вільгельм Кубэ на адным фотаздымку
- Дзённік М. Ганько Архівавана 17 лістапада 2013.
- Асобы
- Нарадзіліся 28 лютага
- Нарадзіліся ў 1918 годзе
- Нарадзіліся ў Вілейскім павеце
- Памерлі ў Празе
- Выпускнікі медыцынскага факультэта Віленскага ўніверсітэта
- Члены Беларускай незалежніцкай партыі
- Члены Саюза беларускай моладзі
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Постаці беларускай эміграцыі
- Удзельнікі Другога Усебеларускага кангрэса
- Члены Паветрана-дэсантнага спецыяльнага батальёна «Дальвіц»