Міхась Даніленка
| Міхась Даніленка | |
|---|---|
| Асабістыя звесткі | |
| Псеўданімы | M. Pjatroŭ[1] і M. Verasaŭ[1] |
| Дата нараджэння | 28 кастрычніка 1922 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 22 лютага 2019 (96 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Пахаванне | |
| Грамадзянства | |
| Альма-матар | |
| Месца працы | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | пісьменнік, публіцыст |
| Грамадская дзейнасць | |
| Член у | |
| Узнагароды | |
Міхась (Міхаіл Пятровіч) Даніленка (28 кастрычніка 1922, в. Ястрабка, Лоеўскі раён — 22 лютага 2019, в. Пустая Града, Лоеўскі раён) — беларускі пісьменнік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Рэчыцкае педагагічнае вучылішча (1941), мабілізаваны ў Чырвоную Армію. Ваяваў на Паўднёва-Заходнім фронце, у маі 1942, непадалёку ад станцыі Мікалаеўка (Украіна), быў кантужаны і трапіў у палон. У сакавіку 1944 года ўцёк з лагера ваеннапалонных, са жніўня 1945 года зноў у дзеючым войску.
Працаваў настаўнікам Казярожскай 7-гадовай школы Лоеўскага раёна. Скончыў у 1952 годзе завочна Гомельскі педагагічны інстытут. У 1952—1982 — супрацоўнік газеты «Гомельская праўда». З 1983 жыў у в. Пустая Града Лоеўскага раёна.
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1950 года.
Памёр 22 лютага 2019 года ў вёсцы Пустая Града Лоеўскага раёна. Пахаваны, відаць, там жа[2].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Дэбютаваў апавяданнем у 1940. Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Мая песня» (1952), «Майская навальніца» (1959), «Наваселле» (апавяданні і нарысы, 1964), «Наш дом» (1971), «Запаветны акіян» (1972), «Маці Мар’я» (1976), «Журлівіца» (1980), «Родная зямля» (1982); кніг прозы для дзяцей «Вернасць слову» (1956), «Зачараваны гарлачык» (1961), «На вуліцы Сонечнай» (1963), «Ключы бабулі Зімы» (1986).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені і медалямі. Адзначаны дзвюма граматамі ВС БССР.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- 1 ліпеня 2025 года на будынку рэдакцыі газеты «Гомельская праўда» (Гомель, вул. Палеская, 17а) урачыста адкрыта памятная дошка ў гонар пісьменнікаў, паэтаў і журналістаў, творчы лёс якіх звязаны з дадзеным выданнем: Іван Шамякін, Раман Сабаленка, Паўлюк Трус, Анатоль Грачанікаў, Павел Прануза, Міхась Даніленка, Аляксандр Капусцін, Мікола Мятліцкі[3][4].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Národní autority České republiky Праверана 8 чэрвеня 2022.
- ↑ Даніленка Міхась – Белліт (17 кастрычніка 2023). Праверана 23 жніўня 2024.
- ↑ Любовь и память связывают навечно: на здании «Гомельскай праўды» торжественно открыли памятную доску в честь писателей, творческая судьба которых связана с газетой. Гомельская праўда.
- ↑ Памятную доску в честь писателей открыли на здании редакции «Гомельской правды».
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Даніленка Міхась // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
- Даніленка Міхась // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
- Кручэнка Т. Почырк сталага майстра // Гомельская праўда № 167, 2007 кастр. 27.
- Нарадзіліся 28 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1922 годзе
- Нарадзіліся ў Рэчыцкім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 22 лютага
- Памерлі ў 2019 годзе
- Памерлі ў Лоеўскім раёне
- Пахаваныя ў Лоеўскім раёне
- Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Лоеўскім раёне
- Пісьменнікі Беларусі