Міхась Кожыч (СЗНБ)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхась Кожыч
Нараджэнне 1915
Месца працы

Міхась Кожыч (1915) — дзеяч беларускага нацыянальнага супраціву, сябар падпольнай арганізацыі Саюз змагання за незалежнасць Беларусі (1946—1949).[1]

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1915 г. у в. Апеча Стаўбцоўскага павета. Падчас нямецкай акупацыі ў Другую сусветную вайну працаваў выкладчыкам Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі. Пасля вайны жыў у Гродне, быў спяваком у хоры Рыгора Шырмы.

Улетку 1946 года Міхась Кожыч прысутнічаў на ўстаноўчым сходзе арганізацыі Саюз змагання за незалежнасць Беларусі. Арганізацыя мела ў выпадку вайны выступіць у абарону беларускага народа і незалежнасці Беларусі, праграма прадугледжвала ў тым ліку роспуск калгасаў, перадачу зямлі ва ўласнасць сялянам, але забараняла прымяняць гвалт у дачыненні да савецкай адміністрацыі (за выключэннем яго прымянення ў мэтах самааховы) тым, хто знаходзіўся на легальным становішчы. Кожны кіраўнік павінен быў стварыць сваю суполку з 5 чалавек. Прысутныя на першым сходзе ўвайшлі ў суполку Міхася Кожыча, а кіраўнік арганізацыі Іван Раманчук зноў сышоў у лясы.

У 1947 г. Міхась Кожыч адчуў за сабой зацікаўленасць саветскіх спецслужбаў, перайшоў на нелегальнае становішча, з’ехаў з Гродна і далучыўся да атраду Івана Раманчука. Праз некаторы час выйшаў з лесу і быў арыштаваны. Пасля жудасных катаванняў у Баранавіцкай турме спрабаваў скончыць жыццё самагубствам, але не вытрымаў і расказаў пра вядомых яму сяброў арганізацыі. Суд над арганізацыяй адбыўся 1517 чэрвеня ў Мінску. Ваенным трыбуналам войскаў МУС Беларускай Ваеннай Акругі за «здраду Радзіме, ускосны тэрор і антысавецкую прапаганду» 18 сяброў СЗНБ былі прагавораны да розных тэрмінаў зняволення. Міхась Кожыч атрымаў 25 гадоў лагераў.

На момант 1999 г. жыў у г. Савецк Калінінградскай вобласці Расійскай Федэрацыі.

Зноскі

  1. http://www.slounik.org/154825.html Біяграфія Міхася Кожыча

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944—1956. Даведнік, — Мінск, 1999. ISBN 985-6374-07-3
  • Кісель У. Сваю маладосьць мы прысьвяцілі незалежнасьці Беларусі // Пагоня. 1998, 17 сакавіка.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]