Міхась Міхайлавіч Міцкевіч
Міхась Міхайлавіч Міцкевіч | |
---|---|
Род дзейнасці | перакладчык |
Дата нараджэння | 13 (25) ліпеня 1897 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 кастрычніка 1991 (94 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Бацька | Міхал Казіміравіч Міцкевіч |
Маці | Ганна Юр’еўна Міцкевіч |
Член у | |
![]() |
Міхась Міхайлавіч Міцкевіч (13 (25) ліпеня 1897, в. Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага павета — 25 кастрычніка 1991, Нью-Ёрк; Псеўданімы: Антон Галіна) — беларускі грамадскі і культурны дзеяч. Малодшы брат Якуба Коласа.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1910-х гадах удзельнік нацыянальнага руху, дэлегат 1-га Усебеларускага кангрэсу. У 1919—1920 гадах выкладаў беларускую мову ў Мінскай беларускай гімназіі. У 1920—1930-х гадах настаўнічаў. У 1939—1941 гадах працаваў дырэктарам школы ў Мікалаеўшчыне. Падчас нямецкай акупацыі працаваў інспектарам беларускіх школаў Стаўбцоўскага р-на. З лета 1944 года ў эміграцыі, у лагерах для перамешчаных асоб — настаўнічаў, выдаў чатыры чытанкі для дзяцей. З 1950 года ў ЗША, актыўны дзеяч Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, уваходзіў у склад рэдакцыі часопіса «Беларус», быў рэдактарам часопіса «Голас Царквы». Займаўся перакладам літургічных тэкстаў з царкоўнаславянскай на беларускую мову.
Пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансуіку ў штаце Нью-Джэрсі (ЗША).
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Гардзіенка А. Біяграмы // Юрэвіч Л. Літаратурны рух на эміграцыі. — Мн.: Бібліятэчка «Беларускага гістарычнага агляду», 2002.