Міхась Падгорны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхась Падгорны
Афіша/постар/сцэна
Сцэна з оперы
Жанр опера
Аўтар лібрэта П. Броўка
Кампазітар Я. К. Цікоцкі
Дырыжор Пятрусь Броўка
Рэжысёр Л. М. Літвінаў
Акцёры Л. Александроўская
В. І. Глушакоў
Краіна БССР
Мова беларуская
Год 1939

«Міхась Падгорны» — опера ў 4-х дзеях кампазітара Яўгена Цікоцкага, прэм’ерай якой 10 мая 1939 года быў адкрыты будынак Беларускага тэатра оперы і балета[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

1-ая рэдакцыя[правіць | правіць зыходнік]

Опера была пастаўлена рэжысёрам Л. М. Літвінавым пад кіраўніцтвам дырыжора М. Шнейдэрмана[2]. Мастаком, які афармляў спектакль, быў Б. А. Матрунін[2]. Міхась — В. Ф. Лапін, Марыся — Л. П. Александроўская, Анішчук — І. Мурамцаў[3].

2-ая рэдакцыя[правіць | правіць зыходнік]

Эскіз дэкарацыі да оперы. 1940

Прэм’ера адбылася 31 студзеня 1940 года на дэкадзе беларускага мастацтва[2][4]. Дырыжор М. Шнейдэрман, рэжысёр П. Златагораў, мастак Б. І. Волкаў  (руск.), балетмайстар К. А. Мулер, хормайстар Вольскі; Міхась — В. Ф. Лапін, Марыся — Л. П. Александроўская, Марцін — П. І Засецкі, Ганка — В. Ф. Валчанецкая, Змітрок Закрэўскі — М. І. Дзянісаў, Анішчук — І. Мурамцаў, Ігнат Закрэўскі — Л. Кцітораў[3].

3-ая рэдакцыя[правіць | правіць зыходнік]

Новая рэдакцыя спектакля вышла з некаторымі аўтарскімі папраўкамі 26 кастрычніка 1957 года на сцэне Беларускага дзяржаўнага тэатра оперы і балета ў Мінску[2][5]. Дырыжор А. М. Брон , рэжысёр Л. Александроўская, мастак П. Масленікаў[2][6]., хормайстар М. Прысёлкаў, балетмайстар С. У. Дрэчын, Т. С. Узунава, Ю. У. Хіраска. Акцёры: Міхась — Нікольскі, Марыся — Т. І. Шымко, Змітрок Закрэўскі — Глазаў, Ганка — Л. І. Галушкіна, Анішчук — Л. Ф. Бражнік, Апочка — Удавічэнка, Ігнат Закрэўскі — У. Я. Лубяной, Марцін — М. Лазараў)[3].

Музыкальная частка[правіць | правіць зыходнік]

У музыцы Цікоцкага выкарыстоўваюцца інтанацыі беларускай песні, але яе музычная мова звернута не ў мінулае, а ў сучаснасць. Самая вялікая ўдача оперы — партыя Марысі, якая дае ўдзячны матэрыял для артысткі (у выкананні Л. Александроўскай гэты вобраз атрымаў яркае ўвасабленне). Постаць Міхася апынулася некалькі дэкларатыўнай, рэзанерскай, шмат ярчэй выйшаў кулак Змітрок[5].

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

У аснове сюжэту ляжыць жыццё беларускіх сялян у гады Першай сусветнай вайны і Кастрычніцкай рэвалюцыі. На гэтым фоне развіваецца няпростая гісторыя адносін двух закаханых: Міхася і Марысі[5].

Акцёры[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]