Міхась Чыгрын

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Міхась Чыгрын
Дата нараджэння 1927
Месца нараджэння

Міхась Чыгрын (1927) — удзельнік беларускага патрыятычнага падполля ў 19461947 гг. у Заходняй Беларусі, адзін з заснавальнікаў арганізацыі «Чайка», кіраўнік жыровіцкай групы арганізацыі.[1]

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1927 г. у ў в. Чамяры (Слонімскі раён) Навагрудскага ваяводства ў Польскай Рэспубліцы (цяпер — Слонімскі раён Гродзенскай вобласці). Вучыўся ў Чамяроўскай школе і Слонімскай настаўніцкай семінарыі. З 1945 г. — студэнт Жыровіцкага сельскагаспадарчага тэхнікуму.

У маі 1946 г. далучыўся да стварэння патрыятычнай сацыял-дэмакратычнай падпольнай беларускай арганізацыі «Чайка», якая планавала змаганне за нацыянальныя правы, годнасць, культуру, мову, гісторыю, свабоду і незалежнасць Беларусі. У тым жа годзе ім была створана група «Чайкі» ў Жыровіцкім сельскагаспадарчым тэхнікуме.

У сярэдзіне 1947 г. «Чайку» выкрылі савецкія спецслужбы пасля арыштаў сябраў Саюза вызвалення Беларусі, якія былі выдадзены ўладам Алесем Бажко. Пасля гэтага пачаліся арышты ўдзельнікаў «Чайкі», бо некаторыя сябры «Чайкі» утрымлівалі сувязь з СВБ у выніку канспірацыйнай памылкі. Міхась Чыгрын быў арыштаваны ў чэрвені 1947 г. органамі МДБ. Да суду ўтрымліваўся ў баранавіцкай турме. Ваенным трыбуналам у Баранавічах на працэсе 1618 кастрычніка 1947 г. быў засуджаны да 10 гадоў зняволення ў канцлагерах і 3 гадоў пазбаўлення правоў паводле артыкулаў 63-I і 76 КК БССР. Пакаранне адбываў у турмах гарадоў Баранавічы і Воршы, і канцлагерах Інты (Комі АССР). Працаваў машыністам цэнтральнага пад’ёму шахты № 5.

Пасля вызвалення працягваў працаваць на шахтах «Інтавуталь» да пенсіі. У Беларусь вярнуўся ў канцы 1980-х. Жыве ў Салігорску.

Зноскі

  1. http://slounik.org/154941.html Біяграфія Міхася Чыгрына

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944—1956. Даведнік, — Мінск, 1999. ISBN 985-6374-07-3.