Міхась Шэка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхась Шэка
Дата нараджэння 1 студзеня 1926(1926-01-01)
Дата смерці 8 лістапада 1991(1991-11-08) (65 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Месца працы «Новае жыцьцё»
Член у

Міхась Шэка (1 студзеня 19268 лістапада 1991; Джыланг, Аўстралія) — беларускі грамадскі дзеяч, маёр БКА.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Меў тэхнічную асвету і прафесію інжынера. Быў лейтэнантам, пазней маёрам БКА. У час Другой сусветнай вайны апынуўся ў Германіі.

Па сканчэнні вайны выкладаў англійскую мову ў беларускай гімназіі ў Ватэнштэце. У 1950 годзе пераехаў у Аўстралію. Першыя гады жыў у Мельбурне, актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці беларусаў Аўстраліі. Сябра аддзела Беларускага аб’яднання ў Вікторыі, удзельнік рэдакцыйнай калегіі часопіса «Новае жыцьцё». У 1958 годзе пераехаў з сям’ёй у Джыланг (за 100 км ад Мельбурна). Аднак, дарма што дыстанцыя, ён падтрымліваў кантакты з беларускімі арганізацыямі. Сябра беларускага цэнтральнага камітэта ў Вікторыі, удзельнік Кааператыва беларускага дому.

У 1980-х гадах сыйшоў на пенсію і зноў стаў актыўным удзельнікам беларускіх дзеяў. У 1983—1985 гадах — старшыня выканаўчага камітэта Федэральнай рады беларускіх арганізацый у Аўстраліі. Ініцыятар выдання бюлетэня ФРБАА. У 1989 годзе пераклаў і выдаў «Катэхізіс праваслаўнай царквы». Пахаваны ў Джылангу на тамтэйшых могілках.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]