Міхась Юдэлевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхась Юдэлевіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 20 красавіка 1914(1914-04-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 1941
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Мова твораў беларуская
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Міхась Юдэлевіч (Міхаіл Львовіч Юдэлевіч; (20 красавіка 1914, Смалявічы, Мінская вобласць1941) — беларускі драматург, тэатральны крытык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і саматужніка. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў Мінску (1929) працаваў рабочым на гуце. Быў акцёрам у Мінскім тэатры рабочай моладзі (1929-1931), студэнтам Дзяржаўнага інстытута мастацтва ў Маскве (1931-1935). У 1935-1940 гг. - супрацоўнік рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», загадчык аддзела тэатра Упраўлення па справах мастацтва пры Саўнаркаме БССР. З 1940 г. у Савецкай Арміі, удзельнічаў у савецка-фінляндскай і ў Вялікай Айчыннай войнах. Загінуў у 1941 г. на фронце.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Літаратурную працу пачаў у 1929 г. Адзін з аўтараў калектыўнай п'есы «Першы штандар» (апублікавана і пастаўлена ў 1930). У 1932 г. напісаў п'есу «Зямля гарыць», якая ставілася на радыё. Аўтар інсцэніроўкі «Як гартавалася сталь» паводле аднайменнага рамана М.Астроўскага (1937), лібрэта оперы «Паўка Карчагін» (музыка П.Падкавырава, ставілася пасля вайны ў кансерваторыі як студэнцкі спектакль). Перакладаў на рускую мову асобныя творы беларускай драматургіі, у тым ліку п'есу І.Гурскага «Сваты» (1937), склаў зборнік «Аднаактовыя п'есы» для самадзейнай сцэны (1937).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]