Міхаэль Шмід

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаэль Шмід
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя фрыстайл[1]
Нарадзіўся 18 сакавіка 1984(1984-03-18) (40 гадоў)
Грамадзянства
Рост 193 см[3]
Вага 96 кг[3]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міхаэль Шмід (ням.: Michael ("Mike") Schmid, нар. 18 сакавіка 1984, Фруціген, кантон Берн) — швейцарскі фрыстайліст, алімпійскі чэмпіён Ванкувера-2010 у скі-кросе.

Міхаэль першапачаткова займаўся горнымі лыжамі, у 16 гадоў перайшоў у фрыстайл. Выступае за клуб SK Frutigen.

У студзені 2004 года дэбютаваў у Кубку свету. У студзені 2006 года ўпершыню падняўся на подыум на этапе Кубка свету, у студзені 2009 года атрымаў першую перамогу. Усяго на этапах Кубка свету станам на сакавік 2010 года атрымаў 4 перамогі, 11 разоў займаў месца ў першай тройцы. Лепшы вынік у заліку Кубка свету ў дысцыпліне «скі-крос» — 4 месца ў сезоне 2006/2007, у агульным заліку — 12 месца ў сезоне 2005/2006.

Міхаэль Шмід тройчы выступаў на чэмпіянатах свету: у 2005 годзе заняў 6 месца, у 2007 годзе — 10 месца, у 2009 годзе — 15 месца.

На Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы ўпэўнена выйграў залаты медаль у скі-кросе, паказаўшы лепшы час у кваліфікацыі і ва ўсіх чатырох фінальных заездах.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]