Міхаіл Іванавіч Афонін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міхаіл Іванавіч Афонін
Дата нараджэння 11 лістапада 1908(1908-11-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 1990
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера раслінаводства
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Партыя

Міхаіл Іванавіч Афонін (руск.: Афонин Михаил Иванович; 11 лістапада 1908, Масква — 1990) — беларускі савецкі вучоны ў галіне раслінаводства. Доктар сельскагаспадарчых навук (1970), прафесар (1971). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1973)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Маскоўскую сельскагаспадарчую акадэмію імя К. А. Ціміразева ў 1932 годзе. Дырэктар Усесаюзнага НДІ лёну ў 1945—1952 гг. З 1952 г. загадчык аддзела селекцыі і тэхналогіі лёну Беларускага НДІ земляробства[1].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Працы па біялогіі, селекцыі і агратэхніцы лёну-даўгунцу. Пад кіраўніцтвам Афоніна выведзеныя гатункі лёну-даўгунцу Аршанскі 2, Аршанскі 72, распрацаваны тэхналогія камбайнавы уборкі лёну з саломай, якая сцелецца на ільнішчы, і агратэхніка вырошчвання павышанага ўраджаю ільновалакна і насення ва ўмовах Беларусі[1]. Аўтар шэрагу патэнтаў[2].

Сярод апублікаванага:

  • Агротехнические приемы возделывания льна в Белоруссии [Текст] / М. И. Афонин, В. И. Рубан. — Минск: Госсельхозиздат БССР, 1961. — 18 с.; 17 см. — (Б-чка льновода).
  • Селекция и прогрессивная технология возделывания льна в БССР / М. И. Афонин, Н. Г. Коренский. — Минск: БелНИИНТИ, 1979. — 49 с.; 20 см. — (Сер. "Сел. хоз-во* Обзор. информ. / Белорус. НИИ НТИ и техн.-экон. исслед.).

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Афонин Михаил Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 34. — 737 с.
  2. База патентов РФ на изобретения и промышленные образцы(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.