Міхаіл Іванавіч Бакланаў
Міхаіл Іванавіч Бакланаў | |
---|---|
руск.: Михаил Иванович Бакланов | |
| |
Дата нараджэння | 12 лютага 1914 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 студзеня 1990 (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Працы і дасягненні | |
Месца працы | |
Член у | |
Найважнейшыя пабудовы | Дзяржаўны мастацкі музей БССР, Дзяржаўны рускі драматычны тэатр БССР (1948-50, перабудова), Архітэктурна-будаўнічы тэхнікум (1954) |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міхаіл Іванавіч Бакланаў (12 лістапада 1914, в. Іваніўка, Мікалаеўская воласць, Марыупальскі павет, Кацярынаслаўская губерня, цяпер Валнавахскі раён, Данецкая вобласць — 23 студзеня 1990, Мінск) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1969)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1932—1936 гадах вучыўся ў Харкаўскім архітэктурна-будаўнічым тэхнікуме, у 1936—1941 гадах ў Харкаўскім інжынерна-будаўнічым інстытуце. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. 3 1944 года па 1975 г. працаваў архітэктарам, галоўным архітэктарам праектаў, кіраўніком майстэрні ў інстытуце «Белдзяржпраект»[2].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1946 года. Пражываў у Мінску[2].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя працы: рэканструкцыя будынка Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра БССР (1948—1950), будынак ЦСУ (1952—1954)[2], архітэктурна-будаўнічы тэхнікум (1954), Дзяржаўны мастацкі музей БССР (1957[2]), жылыя дамы на вуліцы К. Маркса (1954), на рагу вуліц Захарава і Першамайскай (1958), навучальныя карпусы Беларускага інстытута механізацыі сельскай гаспадаркі (1960, 1973—1980), медыцынскага інстытута (1966), БДУ (корпус факультэта радыёфізікі і электронікі, 1966, сумесна з Н. Дзяменцьевай) у Мінску, галоўны корпус турысцкай базы (1968—1972[2]) і комплекс дома адпачынку «Сосны» (1975) на возеры Нарач у Мядзельскім раёне[1].
Біяграфічныя дакументы, фотаздымкі індывідуальныя і ў групах, фотаздымкі будынкаў, спраектавананых Бакланавым, захоўваюцца ў БДАНТД, куды перададзены жонкай[3].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1958), Айчыннай вайны II ступені (1985), медалямі, Ганаровай граматай (1969) і дзвюма Граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1949, 1954)[2]. У 1969 г. яму прысвоена ганаровае званне заслужанага архітэктара Беларусі[4].
Зноскі
- ↑ а б Бакланов Михаил Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 38. — 737 с.
- ↑ а б в г д е Бакланов Михаил Иванович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ Вольга Іванова. Асaбістыя архівы Беларусі канца XVIII-пач. XXІ ст. Мінск, 2014. 404 с.
- ↑ К 95-летию со дня рождения Михаила Ивановича Бакланова Архівавана 12 чэрвеня 2011. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бакланаў Міхаіл Іванавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Бакланов Михаил Иванович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Міхаіл Іванавіч Бакланаў
- Cостоялось открытие выставки К столетию со дня рождения заслуженного архитектора БССР Михаила Ивановича Бакланова. (руск.)
- Михаил Бакланов (руск.)
- Бакланаў Міхаіл Іванавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 12 лютага
- Нарадзіліся ў 1914 годзе
- Нарадзіліся ў Марыупальскім павеце
- Памерлі 23 студзеня
- Памерлі ў 1990 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выпускнікі Харкаўскага нацыянальнага ўніверсітэта будаўніцтва і архітэктуры
- Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Узнагароджаныя Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Заслужаныя архітэктары Беларускай ССР
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Нарадзіліся 12 лістапада
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Нарадзіліся ў Валнавахскім раёне
- Асобы на марках
- Партызаны Вялікай Айчыннай вайны