Міхаіл Іванавіч Баскакаў
Міхаіл Іванавіч Баскакаў | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
21 ліпеня 1953 — 24 лютага 1958 | |||
Папярэднік: | Міхаіл Дзячко | ||
Пераемнік: | Сяргей Сікорскі | ||
| |||
16 сакавіка 1953 — 9 чэрвеня 1953 | |||
Папярэднік: | Сяргей Бельчанка | ||
Пераемнік: | Міхаіл Дзячко | ||
| |||
6 лютага 1952 — 16 сакавіка 1953 | |||
Папярэднік: | Лаўрэнцій Цанава | ||
Пераемнік: | пасада скасаваная | ||
Партыя: | |||
Дзейнасць: | палітык | ||
Нараджэнне: | 1905 Масква | ||
Смерць: | 18 кастрычніка 1968 Масква | ||
Пахаванне: | |||
Ваенная служба | |||
Гады службы: | 1933—1958 | ||
Прыналежнасць: | ![]() | ||
Званне: | |||
Бітвы: | |||
Узнагароды: |
Міхаі́л Іва́навіч Баска́каў (1905, Масква — 18 кастрычніка 1958, Масква) — савецкі і беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр унутраных спраў БССР (1953—1958), міністр дзяржаўнай бяспекі БССР (1952—1953).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Рускі. У 1933 годзе скончыў факультэт знешняга гандлю Маскоўскага інстытута ўсходазнаўства пры ЦВК СССР. Працоўную дзейнасць пачаў у 1918 годзе вучнем слесара, выбіраўся старшынёй сельсавета Увараўскага раёна, членам праўлення і загадчыкам сыравіннага аддзела Івакінскага сельскагаспадарчага таварыства Маскоўскай вобласці.
Праходзіў ваенную службу ў радах Чырвонай Арміі. З 1928 года на камсамольскай і партыйнай рабоце — інструктар і прадстаўнік МК УЛКСМ у Маскрэдытпрамсаюзе, сакратар ячэйкі ВКП(б) Масаблдруксаюза (Масква).
У органах дзяржбяспекі з 1933 года. Службу пачаў супрацоўнікам цэнтральнага апарату АДПУ пры СНК СССР (з 1934 года — НКУС). У 1938 годзе назначаецца намеснікам народнага камісара, затым народным камісарам унутраных спраў Карэла-Фінскай ССР, дзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны быў адным з кіраўнікоў Рэспубліканскага штаба партызанскага руху. У 1943 годзе — начальнік УНКДБ СССР па Горкаўскай вобласці, затым у 1946 годзе — міністр дзяржбяспекі Узбекскай ССР, а ў 1951 годзе — начальнік УМДБ СССР па Хабараўскім краі.
З лютага 1952 года па 16 сакавіка 1953 года — міністр дзяржбяспекі БССР, а з 21 ліпеня 1953 года — міністр унутраных спраў БССР. Выбіраўся членам Бюро ЦК КП(б) Карэла-Фінскай ССР Узбекістана і Беларусі, дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР, дэлегатам XX з'езда КП(б) Беларусі і XIX з'езда ВКП(б).
Звольнены ў адстаўку з-за хваробы ў лютым 1958 года.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджаны ордэнамі Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, трыма ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі «Партызану Айчыннай вайны» I ступені, «За абарону Савецкага Запаляр'я» і інш.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Баскаков М. И. // Петров Н. В., Скоркин К. В. Кто руководил НКВД, 1934—1941 : справочник / Под ред. Н. Г. Охотина и А. Б. Рогинского. — М.: Звенья, 1999. — 502 с. — 3000 экз. — ISBN 5-7870-0032-3.
|
|
- Члены КПСС
- Нарадзіліся ў 1905 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Маскве
- Памерлі 18 кастрычніка
- Памерлі ў 1968 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Генерал-маёры СССР
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Савецкага Запаляр’я»
- Памерлі ў 1958 годзе
- Міністры ўнутраных спраў БССР
- Кіраўнікі органаў дзяржаўнай бяспекі БССР