Міхаіл Іванавіч Дзялец

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Міхаіл Іванавіч Дзялец

Нараджэнне 1 ліпеня 1918(1918-07-01)
Смерць 29 снежня 1999(1999-12-29) (81 год)
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць дзяржаўны дзеяч, грамадскі дзеяч
Месца працы
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Чырвонага Сцяга
Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР

Міхаіл Іванавіч Дзялец (1 ліпеня 1918, в. Вуглы, Брагінская воласць, Рэчыцкі павет, Мінская губерня — 29 снежня 1999) — беларускі дзяржаўны і грамадскі дзеяч, заслужаны работнік культуры БССР (1988). Член Беларускага саюза журналiстаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1939—1946 гадах служыў у Чырвонай арміі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, на фронце ў 1942 года быў прыняты ў партыю. У 1946—1947 гадах загадваў карэспандэнцкай сеткай БелТА. Скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КП(б)Б (1949) і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1951).

З 1949 года працаваў у рэдакцыі баранавіцкай абласной газеты «Чырвоная звязда», з 1954 года з’яўляўся рэдактарам баранавіцкай аб’яднанай (гарадской і раённай) газеты «Чырвоная звязда».

З пачатку 1957 года знаходіўся на савецкай, партыйнай і прафсаюзнай рабоце. З лютага 1957 года па лістапад 1958 года — старшыня Баранавіцкага гарвыканкама. У 1958—1960 гадах — першы сакратар Гарадзішчанскага райкама КПБ Брэсцкай вобласці. У 1960—1962 гадах — першы сакратар Баранавіцкага гаркама КПБ. З мая па снежань 1962 года — першы сакратар Баранавіцкага райкама КПБ. Са снежня 1962 года — сакратар партыйнага камітэта Баранавіцкага вытворчага калгасна-саўгаснага ўпраўлення. Са студзеня да верасня 1965 года — першы сакратар Баранавіцкага райкама КПБ. У 1965—1969 года — старшыня Брэсцкага абласнога савета прафсаюзаў.

З 1969 года — рэдактар рэспубліканскай газеты «Звязда». У 1973—1989 гадах — старшыня Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў БССР па друку (з 1978 года — Дзяржкамітэт БССР па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю). Адначасова ў 1979—1989 гадах — старшыня праўлення Добраахвотнага таварыства аматараў кнігі Беларускай ССР.

З’яўляўся кандыдатам у члены ЦК КПБ у 1960—1966, 1976—1986 гадах, членам ЦК КПБ у 1971—1976 гадах, дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 6-8-га скліканняў (1963—1974).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працуючы ў сферы журналістыкі і кнігавыдання, М. І. Дзялец унёс вялікі ўклад у развіццё беларускай літаратуры, нацыянальнага друку. Вялікую ўвагу ён надаваў узроўню мастацкага і паліграфічнага афармлення друкаванай прадукцыі.

Міхаіл Іванавіч зрабіў літаратурную апрацоўку кнігі Сяргея Пятровіча Руціча «Навеки юные» (1974), якая апавядае аб партызанскім атрадзе імя Дзімітрава брыгады імя Панамарэнкі. Атрад дзейнічаў на тэрыторыі Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў 1942—1944 гг. Аўтар кнігі апавяданняў «Охотничьими тропами» (1987), якую выдаў пад псеўданімам Міхась Паляшук.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Кастрычніцкай рэвалюцыі, медалямі, у т. л. медалём Францыска Скарыны (1998).

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 14 студзеня 2022.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. — Мінск, 1981. — Т. 5. — С. 205.
  • Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. — Минск, 1982. — Т. 5. — С. 193.
  • Делец Михаил Иванович / Е. С. Фалей // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 319—320.
  • Дзялец Міхаіл Іванавіч // Памяць. Брагінскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2003. С. 663.
  • Міхаіл Іванавіч Дзялец : [некралог] / П. У. Шыпук, А. А. Малафееў, С. С. Лінг [і інш.] // Звязда. 2000. 1 студзеня. С. 2.