Міхаіл Іванавіч Дружынін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міхаіл Іванавіч Дружынін
Дата нараджэння 15 верасня 1920(1920-09-15)
Месца нараджэння в. Дзям'янцава, цяпер Бежацкі раён Цвярской вобласці
Дата смерці 31 сакавіка 1995(1995-03-31) (74 гады)
Месца смерці Масква
Месца пахавання
Альма-матар
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род войскаў Пяхота
Гады службы 19391987
Званне
Генерал-палкоўнік
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Савецка-японская вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны I ступені
Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
Commons-logo.svg Міхаіл Іванавіч Дружынін на Вікісховішчы

Міхаіл Іванавіч Дружынін (15 верасня 1920, в. Дзям'янцава, цяпер Бежацкі раён Цвярской вобласці — 31 сакавіка 1995, Масква) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-палкоўнік (1978). Герой Савецкага Саюза. Ганаровы грамадзянін Віцебска (1964).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У шэрагах Чырвонай арміі з 1939 года. Скончыў школу малодшых камандзіраў. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны быў накіраваны ў асобную 11-ю запасную стралковую брыгаду, дзе займаўся падрыхтоўкай сувязістаў. У 1943 годзе скончыў Маскоўскае ваенна-палітычнае вучылішча імя У. І. Леніна. У баявых дзеяннях на фронце са студзеня 1944 года, з красавіка 1944 года камсорг 1-га стралковага батальёна 61-га палка 19-й гвардзейскай стралковай дывізіі (39-я армія, 3-ці Беларускі фронт).

Старшы лейтэнант Дружынін М. І. сябе ў баі каля вёскі Замасточча Віцебскага раёна. 23 чэрвеня 1944 г. першым падняўся ў атаку, з чатырма байцамі захапіў мост праз раку Лучоса і ўтрымліваў да падыходу асноўных сіл, забяспечыўшы хуткую пераправу войскаў 5-га гвардзейскага стралковага корпуса. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года за мужнасць і гераізм, праяўленыя пры ўзяцці мастоў праз Лучоса гвардыі лейтэнанта Міхаілу Іванавічу Дружыніну прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» (№ 3714). У 1969 г. у вёсцы Замасточча усталяваны абеліск на ўвекавечанне подзвігу байцоў.

Пасля вайны М. І. Дружынін працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1955 г. скончыў Вышэйшы ваенна-педагагічны інстытут, у 1962 годзе — Ваенную акадэмію Генштаба. У 1962—1969 гг. у РВСН. Член ваеннага савета — начальнік палітуправы ваенных акругаў, з мая 1985 года начальнік палітаддзела Ваеннай акадэміі Генштаба.

У адстаўцы з 1987 г. Жыў у Маскве. Памёр 31 сакавіка 1995 года. Пахаваны на Кунцаўскіх могілках.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Витебск: Энциклопедический справочник. / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1
  • Памяць: Гіст.-дакументальная хроніка Віцебска. У 2-х кн. Кн. 1-я / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2002. — 648 с.: іл. — 5000 экз. — ISBN 985-11-0246-6

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Міхаіл Іванавіч Дружынін на сайце «Героі краіны»