Міхаіл Ігнатавіч Аверын

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міхаіл Ігнатавіч Аверын
 
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: 1891
Смерць: 8 мая 1943(1943-05-08)

Міхаіл Ігнатавіч Аверын (1891, в. Пачапава, Навагрудскі павет (цяпер Баранавіцкі раён) — 8 мая 1943, ГУЛАГ) — дзяржаўны дзеяч БССР.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з сялянскай сям’і. У красавіку 1933 прызначаны намеснікам наркама Рабоча-сялянскай інспекцыі БССР. Пасля пастановай сакратарыята ЦК КП(б)Б «у мэтах умацавання кіраўніцтва Віцебскай кантрольнай камісіі рэкамендаваны яе старшынёй». У 19341935 старшыня Віцебскага гарадскога савета.

З 1936 начальнік цэха Беларускай раённай электрастанцыі, пасля дырэктар Полацкага цагельнага завода.

2 верасня 1936 пастановай Аршанскага райкама КП(б)Б выключаны з партыі як «трацкіст», «падазроны ў службе ў белай арміі» і «агент польскай разведкі». У лютым 1937 выведзены са складу ЦВК БССР. Па яго апеляцыі бюро ЦК КП(б)Б у красавіку 1937 адмяніла рашэнне Аршанскага РК КП(б)Б, бо факты, што сталі падставай для гэтага, не пацвердзіліся.

6 снежня 1937 арыштаваны і 28 верасня 1938 «тройкай» НКУС асуджаны да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў адзін з канцлагераў НКВД Новасібірскай вобласці. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 8 красавіка 1958.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]