Перайсці да зместу

Міхаіл Іларыёнавіч Дваракоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Іларыёнавіч Дваракоў
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя веласіпедны спорт
Нарадзіўся 2 студзеня 1950(1950-01-02) (74 гады)
Грамадзянства
Альма-матар

Міхаіл Іларыёнавіч Дваракоў (нар. 2 студзеня 1950, в. Кварастова, Ленінскі раён, Пінская вобласць) — беларускі педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі. Дацэнт.

Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры (спецыяльнасць «Фізічнае выхаванне», 1974).

Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры (з 1974, спартыўна-педагагічны факультэт спартыўных гульняў і адзінаборстваў, кафедра веласіпеднага, канькабежнага і коннага спорту, загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: спорт найвышэйшых дасягненняў.

Званне «Заслужаны трэнер Беларускай ССР» (1984).

  • Организация и судейство соревнований по маунтинбайку : пособие / [составители: М. И. Дворяков, Е. Н. Шупикова]. — Минск, 2009.
  • Особенности подготовки высококвалифицированных велосипедистов : учебно-методическое пособие / [подготовили: А. В. Хоревич и др.]. — Минск, 1990.
  • Подружитесь с физкультурой / [Н. А. Гамза и др.]. — Минск, 1985.

Зноскі

  • Дворяков Михаил Илларионович // Спортивная энциклопедия Беларуси. — Минск, 2005. — С. 171. (Інфармацыя аб месцы нараджэння (г. Магілёў) памылковая.)
  • Дворяков Михаил Илларионович // Кто есть кто в Республике Беларусь. Спорт : энциклопедия. — Минск, 1999. — С. 68.